Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 содняў

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 содняў

Учора мы паведамілі пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — тое адбылося пазаўчора, 7 кастрычніка. Цяпер вядомы вынік суда. Каталіцкаму святару далі 10 содняў па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нагадаем, Віцебская вобласць з’яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. […]

Чытаць далей
За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі БПЦ

За «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі БПЦ

4 кастрычніка 2024 года суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля разглядаў справу загадчыка канцылярыі мясцовай епархіі Васіля Чарнякова. Мужчыну абвінавачвалі ў ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суддзя — Дзяніс Дрэбязаў. Вынік суда невядомы.

Чытаць далей
СЕМ не будзе ўдзельнічаць у кірмашах у Італіі — гэтага дамаглася мясцовая дыяспара беларусаў

СЕМ не будзе ўдзельнічаць у кірмашах у Італіі — гэтага дамаглася мясцовая дыяспара беларусаў

Пра станоўчы вынік блакавання гандлю мінскага Z-манастыра распавядае Народная Амбасада Беларусі ў Італіі. Яна адзначае, што правяла сустрэчу з Габрыэле Альберці, кіраўнічым дырэктарам GeFi Sviluppo Fiere Spa, арганізатарам выставы “Artigiano in fiera”. У час размовы суразмоўцы абмеркавалі ўдзел Свята-Елізавецінскага манастыра з Беларусі ў выставе прадуктаў і вырабаў у Італіі. Мы адзначылі, што манастыр вядомы сваімі […]

Чытаць далей
Ізноў Віцебшчына: Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны

Ізноў Віцебшчына: Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны

Стала вядома пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — яно адбылося ўчора. Ксяндза пераследуюць за нібыта захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП РБ). Мае адбыцца суд. Віцебская вобласць з’яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай […]

Чытаць далей
Ціск на ксяндза Анджэя Юхневіча – яму пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых

Ціск на ксяндза Анджэя Юхневіча – яму пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых

 «Хрысціянскай візіі» стала вядома, што на ксяндза Анджэя Юхневіча, які знаходзіцца ў зняволенні з 8 траўня 2024 года, працягваюць ажыццяўляць ціск. Святар ужо перацярпеў катаванні і пагрозы ў зняволенні, першы раз наведаць душ яму дазволілі толькі пасля двух месяцаў знаходжання за кратамі. Ён абскарджваў пастановы датычна свайго арышту – прынцыповая пазіцыя Юхневіча і стала прычынай […]

Чытаць далей
Пра страх Божы і чалавечы

Пра страх Божы і чалавечы

Вячка Драник

Летам на канале «Хрысціянскай візіі» выйшаў шэраг пастоў (раз, два, тры), прысвечаных планам пабудовы Гродзенскай епархіяй храма ў аграсядзібе «Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”». Праект выглядаў, перш за ўсё, ідэалагізаваным, а ў дадатак — абсалютна немэтазгодным па месцы і прызначэнні. Гартаючы прэсу, убачыў, што гэтая гісторыя атрымала працяг. 27 верасня архіепіскап Антоній здзейсніў асвячэнне першага вянца драўляных […]

Чытаць далей
Прыватныя дамы састарэлых могуць закрыць, а ў Свята-Лізавецінскім манастары, наадварот, могуць такі адкрыць? Ці не звязаныя гэтыя працэсы?

Прыватныя дамы састарэлых могуць закрыць, а ў Свята-Лізавецінскім манастары, наадварот, могуць такі адкрыць? Ці не звязаныя гэтыя працэсы?

У эфіры Еўрарадыё тэалагіня, мадэратарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч паразважала над рэлігійнымі і калярэлігійнымі пытаннямі, які зараз набылі вастрыню:   Глядзець запіс эфіру тут:

Чытаць далей
Папа Францішак: «Перадайце прывітанне прэзідэнту Лукашэнку»

Папа Францішак: «Перадайце прывітанне прэзідэнту Лукашэнку»

Таксама кіраўнік каталіцкай Царквы сказаў, што «вы ў Беларусі добра ведаеце, што ніколі нельга закрываць дзверы для перагавораў, што трэба трымаць іх адкрытымі». Развагі пантыфіка прагучалі ў адказ на пытанне беларускага біскупа Андрэя Зноскі, які знаходзіцца цяпер у Рыме на курсе для новапрызначаных біскупаў. Падчас аўдыенцыі беларускі іерарх запытаўся: «Ваша Святасць! Маё імя Андрэй Зноска, […]

Чытаць далей
Каталіцкая верніца Вольга Залатар выйшла на свабоду

Каталіцкая верніца Вольга Залатар выйшла на свабоду

Вольга Залатар цалкам адбыла свой чатырохгадовы тэрмін. Дома яе чакалі пяцёра дзяцей. Залатар з’яўлялася каталіцкай актывісткай. У турме яе наведваў нунцый Антэ Ёзіч, каля 70-ці святароў падпісалі хадайніцтва аб спыненні пераследу зняволенай. Аднак захады Касцёла ніяк не паўплывалі на ход справы. «Толькі любоў да людзей мае значэнне ды любоў да Бога. Малюся, каб Любоў перамагла […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава