Па-беларуску

У Гродне на суд над вядомым хірургам Цыліндзем прыйшлі святары і гараджане
Гродзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя мусілі судзіць 30 верасня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — блізу дзесяці святароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар). Суд перанеслі на нявызначаны тэрмін праз адсутнасць дакументаў. «Я малюся за Беларусь. Цяпер трэба тлумачыць у судзе, што я малюся», — цытуе Аляксандра Цыліндзя «Радыё Свабода». У судзе Аляксандру Цыліндзю паведамілі, што ў суд не паступілі ўсе патрэбныя […]

У Мінску завяршылася перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала
У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня ў Мінску завяршылася перэгрынацыя фігуры нябеснага Апекуна Касцёла на Беларусі, якая праходзіла па катэдрах усіх чатырох беларускіх дыяцэзій у інтэнцыі хутчэйшага мірнага завяршэння грамадска-палітычнага крызісу ў краіне. З гэтай нагоды ўвечары ў сталічным катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі з удзелам канонікаў Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу адбылася цэлебрацыя святой Імшы […]

Арцыбіскуп Кандрусевіч да паствы: «Мы не можам быць народам без маральных прынцыпаў і веры»
У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня на заканчэнне ўрачыстай святой Імшы ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі да сабраных вернікаў па відэасувязі звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіцца ў незаконным выгнанні. Свой зварот да паствы ў свята нябеснага Апекуна Касцёла на Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі скіраваў з касцёла ў Бельску Падляскім — горадзе ў Польшчы, […]

Памятаеце бабулю, якая з балкона ў кветках малілася за людзей на нядзельным маршы? Яна перадае пратэстоўцам словы падзякі
Эмацыйную бабулю, якая падчас маршу 27 верасня са свайго магічнага балкона на праспекце Незалежнасці вітала і падтрымлівала жэстамі пратэстоўцаў, запомнілі многія. Чуллівае відэа, дзе натоўп хорам крычыць ёй «Дзякуй!» хутка разышлося па сацыяльных сетках. Мы захацелі пазнаёміцца з яго гераіняй бліжэй, але дзверы кватэры ні яна, ні яе суседзі нам не адкрылі. Як пазней высветліцца, […]

Біскуп Юрый Касабуцкі пра хрысціянскае значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі
У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня ў гаміліі, прамоўленай падчас святой Імшы ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на хрысціянскае паходжанне беларускай нацыянальнай сімволікі. Гаворачы пра маральнае вымярэнне глыбокага грамадска-палітычнага і гуманітарнага крызісу, які перажывае сёння Беларусь, іерарх звярнуў увагу на тое, што за гэтым стаіць адвечная […]

Біскуп Юрый Касабуцкі абверг інфармацыю пра выкарыстанне Касцёла ў Беларусі ў палітычных мэтах
29 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за СМІ ў беларускім каталіцкім епіскапаце біскуп Юрый Касабуцкі абверг звесткі пра тое, што Касцёл у Беларусі нібы выкарыстоўваецца знешнімі сіламі ў палітычных мэтах. У гаміліі, прамоўленай у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі падчас урачыстай святой Імшы з нагоды свята Арханёла Міхала, Апекуна Касцёла ў Беларусі, […]

Святая Імша і малітва ў свята Арханёла Міхала. Прамая трансляцыя з мінскай архікатэдры
29 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў свята святога Арханёла Міхала.

“Пытаннечкі”: “палітызаваны” святар Вячаслаў Барок
“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — ксёндз-пробашч расонскага касцёла Святога Язафата Кунцэвіча Вячаслаў Барок. Ці кожная ўлада — ад Бога? Ці можа святар не толькі мець сваю палітычныю пазіцыю, але і дзяліцца ёй з вернікамі? Што сёння адбываецца ў беларускім грамадствам? […]

Неардынарны бацюшка з Гомеля атрымаў ужо 25 сутак арышту: чаму яго не бароніць БПЦ?
Праваслаўнага святара Уладзіміра Драбышэўскага 28 верасня павінны былі выпусціць з ізалятара, дзе ён адбываў 10-дзённы арышт. Аднак яго зноў павезлі ў суд, вынік — яшчэ 15 сутак арышту. Драбышэўскі — гэта той двухметровы святар, які 13 жніўня ў сутане выйшаў да гомельскага Следчага камітэта з плакатам «Спыніце гвалт». «Наша Ніва» сабрала цікавыя факты пра гэтага […]