Па-беларуску

Гісторыя аднаго пратэсту. Выпуск #1 Як дэпрэсія Лютэра прывяла да росквіту Эўропы.
Сёньня беларусы задаюцца пытаньнямі: хто мы? чаго хочам? куды ідзем? Такі ж крызіс тоеснасьці ўся Эўропа перажывала на пачатку XVI стагодьдзя. Страчаныя маральныя арыентыры прывялі да заняпаду ўва многіх сьферах. Тады выйсьцем для іх стаў рух Рэфармацыі. Мы адшукалі гістарычныя паралелі і адказы на злобу дня ў перыядзе Рэфармацыі. Worship Belarus

Арцыбіскуп Кандрусевіч з візітам у Ватыкане
19 кастрычніка 2020 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі знаходзіцца ў Ватыкане па запрашэнні Дзяржаўнага сакратарыята. Падчас сустрэчы была абмеркавана сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на Радзіму для ажыццяўлення служэння сярод сваёй паствы. […]

Толькі цэзарава – цэзару, а ўсё Божае – Богу. І ніяк не наадварот!
Каталіцкі святар Вячаслаў Барок у сваёй відэа-пропаведзі тлумачыць словы Збаўцы “Цэзарава цэзару, а Божае – Богу” (Евангелле паводле Мацвея 22, 21). Тэкст відэа-запісу: Сябры, ці не задумваліся вы наколькі ўсё ў гэтым свеце заблытана? Чалавек настолькі перавярнуў свет з ног на галаву, што сёння ўзгадненняў патрабуе тое, што мае быць нормай, а вычварэнствы становяцца той […]

Адкуль бярэцца агрэсія?
Ксёндз Вячаслаў Барок распавядае ў сваёй відэа-пропаведзі пра вытокі агрэсіі, пра вучэнне Касцёла і словы Божыя аб агрэсіі. Усі агрэсары маюць адзін немінучы лёс, кажа святар. Тэкст відэа-запісу: Фашызм – гэта калі тых, хто дорыць кветкі, збіваюць сілавікі. Пры гэтым Царква не асуджае дзеянні сілавікоў, якія збіваюць людзей толькі за тое, што яны дораць кветкі, […]

Калі вернецца мітрапаліт Кандрусевіч
Беларускі каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі ў інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу адказвае на пытаньні пра вяртаньне мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь і магчымыя ўмовы ўлады, адказвае на абвінавачаньні ва ўмяшаньні Касьцёла ў палітыку і расказвае, як можна вырашыць грамадзка-палітычны крызіс у Беларусі. Крыніца

Жанчыну, якая малілася каля касьцёла за Беларусь, аштрафавалі на 810 рублёў
Старшыню філіялу непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі ў Лідзе Ірэну Бярнацкую аштрафавалі на 810 рублёў Суд Лідзкага раёну 16 кастрычніка прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве 1 верасьня. Ірэна Бярнацкая разам з паплечнікамі ад 12 жніўня малілася на ружанцы каля Фарнага касьцёла ў Лідзе за Беларусь. Вернікі станавіліся на калені каля крыжа […]

Дазвольце арцыбіскупу вярнуцца дадому
Ад Амбасадара Злучаных Штатаў па пытаннях міжнароднай рэлігійнай свабоды Сэмюэла Браўнбэка і Міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса З моманту як Аляксандр Лукашэнка ілжыва аб’явіў аб сваёй рашучай перамозе ў жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія не былі ані свабодным, ані справядлівымі, мірныя пратэстуючыя выходзяць на вуліцы ў колькасці, рэкорднай у гісторыі краіны. У адказ […]

Брацтва Віленскіх мучанікаў высказала сваё меркаванне наконт духоўнага гімна “Магутны Божа”
З нагоды абмеркавання ўжывання духоўнага гімна “Магутны Божа” ў храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы братчыкі лічаць патрэбным выказаць і сваю пазіцыю. У шырокіх колах беларускага грамадства на працягу многіх дзесяцігоддзяў склалася трывалая традыцыя выканання спеву “Магутны Божа” як духоўнага гімна Беларусі. Словы гэтай песні прасякнуты шчырай любоўю да нашай Бацькаўшчыны і глыбокім перажыванем за лёс нашага […]

З крыжам, сцягам і з вусамі. Расказваем, што за тройца ўзначальвае лукашэнкаўскія шэсці
Кожныя пару тыдняў у Мінску і рэгіёнах праходзяць дэманстрацыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ці, як іх называюць самі ўдзельнікі, акцыі «За Беларусь!». На гэтых акцыях добра заўважная нязменная тройца мужчынаў, якія ўзначальваюць калону. Адзін з іх заўсёды нясе ў руках чырвона-зялёны сцяг, другі — вялікае ўкрыжаванне, трэці не нясе нічога, але вылучаецца каларытнымі вусамі. «Наша Ніва» […]