Па-беларуску
Без Эўхарыстыі і ў цямніцы: два беларускія святары сустракаюць Вялікдзень у зняволенні
Ксёндз Генрых Акалатовіч не мае магчымасці адпраўляць святую Імшу амаль паўтара года, айцец Анджэй Юхневіч – амаль год. [на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь] У Вялікі чацвер католікі ўспамінаюць устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. У парафіях вернікі віншуюць святароў з «прафесійным святам». Але двое беларускіх каталіцкіх святароў не могуць […]
Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
16 красавіка МУС Беларусі прызнала групу інтэрнэт-рэсурсаў пад назвай «Ксёндз Барок» экстрэмісцкім фармаваннем. У рашэнні сцвярджаецца, што яе адміністратары і ўдзельнікі нібыта ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць. Пад рашэнне падпадаюць YouTube-канал, Telegram, Facebook і электронная пошта святарa Вячаслава Барка, а лагатыпам фармавання названая фатаграфія ксяндза на фоне пратэстнай акцыі 2020 года. Ксёндз Вячаслаў Барок — рымска-каталіцкі святар […]
Вера Лукашэнкі: ад «праваслаўнага атэіста» да «духоўнага пастыра нацыі»
Аляксандр Лукашэнка на працягу сваёй палітычнай кар’еры дэманстраваў складанае і неадназначнае стаўленне да веры. У 1990-я ён сам назваў сябе «праваслаўным атэістам», і гэтая формула на доўгія гады адлюстроўвала яго адносіны да рэлігіі — паказная набожнасць без глыбокага духоўнага зместу. Аднак з часам яго стаўленне да рэлігіі пачало змяняцца – пра гэта выйшаў сюжэт на […]
Імунітэту няма ні ў кога: Наталля Васілевіч — пра пераслед святароў у Беларусі
«Улады імкнуцца пераследваць любых рэлігійных дзеячаў, пра каго ёсць падазрэнне ў нелаяльнасці, і імунітэту няма ні ў кога», — адзначае для Еўрарадыё тэалагіня і праваабаронца Наталля Васілевіч. Паводле яе, у сілавікоў няма ніякага піетэту ні перад каталіцкім ксяндзом, ні перад праваслаўным святаром. «І аднаго, і другога могуць катаваць, здзекавацца з іх, прыніжаць». Экспертка звяртае ўвагу, […]
Як беларусы стварылі найбуйнейшы хрысціянскі антываенны праект у расейскамоўнай прасторы
«Хрысціяне супраць вайны» (ХСВ) — гэта незалежная ініцыятыва, якая ўзнікла ў 2022 годзе на падставе беларускай групы «Хрысціянская візія», створанай падчас пратэстаў 2020 года. Сёння гэта не толькі медыяпраект, але і аналітычная, праваабарончая ды актывісцкая платформа. «Белсат» паразмаўляў з адным з удзельнікаў праекту, каб высветліць, чаму і як беларусы заняліся такой справой. І чаму яны […]
Газета Rzeczpospolita: на кожнай Імшы кс. Акалатовіча прысутнічалі спецслужбы. Ён запрашаў іх пакаяцца
Паводле крыніц польскай газеты Rzeczpospolita, за кс. Генрыхам Акалатовічам сачылі задоўга да затрымання. “Улады ў Мінску былі незадаволеныя тым, што святар адкрыта гаварыў праўду і заставаўся непахісным. Паколькі ў яго не было ані каханкі, ані дзяцей з гаспадыняй, каб можна было выкарыстаць гэта для шантажу, улады вырашылі сфабрыкаваць супраць яго справу і абвінаваціць у шпіянажы”, […]
«Гэта ніяк не паўплывае на нашу працу» — Наталля Гарковіч пра прызнанне «Хрысціянскай візіі» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Тэалагіня і актывістка «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч у каментары для «Радыё Рацыя» адзначыла, што рашэнне беларускіх уладаў аб прызнанні міжканфесійнай ініцыятывы экстрэмісцкім фармаваннем не паўплывае на працу яе ўдзельнікаў: «Усе нашыя людзі знаходзяцца за межамі Беларусі. І мы як працавалі над гэтым, то і працягнем працаваць. Адзінае — мы падвысім меры бяспекі». Яна мяркуе, што […]
«Хрысціянская візія» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі — рашэнне КДБ
Міжканфесійная ініцыятыва «Хрысціянская візія», якая з 2020 года асвятляе пераслед хрысціян у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны, 1 красавіка 2025 года была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» па рашэнні КДБ № 4/41-26 — «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яе дзейнасці». Паводле КДБ, да дзейнасці «Хрысціянскай візіі» маюць дачыненне Наталля Васілевіч, Наталля Гарковіч і Дзмітрый […]
Ксёндз Генрых Акалатовіч перадаў з-за кратаў вернікам звестку пра сваю справу
Выданне «Katolik.Life», якое аб гэтым паведамляе, адзначае, што гэта адбылося напярэдадні яго 65-годдзя, якое святар адзначыў 8 красавіка ў СІЗА Мінска. Як вядома, ксёндз Генрых Акалатовіч асуджаны на 11 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве». Суд праходзіў у закрытым рэжыме, і ніякіх звестак пра справу пробашча з Валожына дагэтуль не было. Святар перадае, што […]