Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Панихида по убитому Роману Бондаренко в Свято-Покровском соборе Гродно

Панихида по убитому Роману Бондаренко в Свято-Покровском соборе Гродно

13 ноября 2020 в Свято-Покровском кафедральном соборе города Гродно совершили панихиду по убиенному Роману Бондаренко, который погиб в Минске 12.11.2020. Молебное пение возглавил настоятель храма протоиерей Георгий Рой в сослужении клириков собора и духовенства Гродненских храмов.

Чытаць далей
Святара з глухога кутка Віцебшчыны выклікалі ў СК

Святара з глухога кутка Віцебшчыны выклікалі ў СК

Вячаслаў Барок служыць у Расонах. Гэта самая поўнач Віцебшчыны, глухі кут, адзін з самых маланаселеных раёнаў. Айцец Вячаслаў — пробашч каталіцкай парафіі там. І вядзе ютуб-канал, а таксама піша ў сацсеткі. Пропаведзі айца Вячаслава Барка — пра тое, што адбываецца вакол нас. «Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?» — такая тэма казані ад […]

Чытаць далей
«Людзей забіваюць, катуюць, а Сьледчы камітэт займаецца мной». Ксяндза выклікалі ў СК за канал на YouTube

«Людзей забіваюць, катуюць, а Сьледчы камітэт займаецца мной». Ксяндза выклікалі ў СК за канал на YouTube

Ксёндз Вячаслаў Барок 12 лістапада быў выкліканы ў Расонскі раённы аддзел Сьледчага камітэту ў якасьці сьведкі для тлумачэньняў наконт ютуб-канала, які ксёндз вядзе ад пачатку гэтага году. Позву прывезьлі ўчора ўвечары. Ксёндз Вячаслаў паведаміў Свабодзе, што ніякіх дакумэнтаў ён ня бачыў, але яму сказалі, што «праверку ініцыявала расонская пракуратура» згодна з 174-м артыкулам Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Яму […]

Чытаць далей
Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?

Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?

“Дзякуй Вам за тое, што робіце! І, калі ласка, адкажыце на пытанне: як думаеце, чаму Бог так доўга назірае за здзекамі над людзьмі? Якая ідэя ў гэтых зноў жорсткіх учарашніх затрыманнях і гвалце над вялікай колькасцю людзей? Здаецца, што няма гэтаму канца. Дзякуй.” (Наталья Царык.) Бог сёння назірае за здзекамі над людзьмі, бо доўга назіраў, […]

Чытаць далей
Беларусы Італіі заклікалі папу Францішка сустрэцца са Святланай Ціханоўскай

Беларусы Італіі заклікалі папу Францішка сустрэцца са Святланай Ціханоўскай

У лісьце адрасаваным дзяржсакратару Ватыкана кардыналу П’етра Параліну, Асацыяцыя беларусаў Італіі выказвае сваё «зьдзіўленьне і абурэньне фактам перадачы даверчых лістоў апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку». Ліст цытуе суполка беларусаў у Італіі ў фэйсбуку. На думку дыяспары беларусаў у Італіі, дыпляматычныя кантакты Ватыкану з рэжымам Лукашэнкі могуць служыць легалізацыі яго незаконнага праўленьня і кідаюць цень […]

Чытаць далей
Пра справядлівасць у жыцці чалавека. Размова з суддзёю суда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Кірылам Бардонавым

Пра справядлівасць у жыцці чалавека. Размова з суддзёю суда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Кірылам Бардонавым

— Ксёндз Кірыл, якім чынам Божая справядлівасць праяўляецца ў жыцці чалавека? — Кожны ўчынак і кожны выбар чалавека мае наступствы. Калі чалавек выбірае зло, ён сутыкаецца з наступствамі зла, якія заўсёды будуць негатыўнымі. У Бібліі мы чытаем, што Бог помсціць за ўчыненае зло. Гэта можна разумець так, што Бог не стварае зла, але дазваляе яму […]

Чытаць далей
Дашкевіч: «За пяць гадоў у турмах я такога не бачыў — на Акрэсціна катуюць людзей, пра гэта трэба крычаць»

Дашкевіч: «За пяць гадоў у турмах я такога не бачыў — на Акрэсціна катуюць людзей, пра гэта трэба крычаць»

Грамадскі дзеяч, хрысціянін Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, якія ён адбываў на Акрэсціна і ў Баранавічах. У каментары для «НН» Зміцер падзяліўся сваімі ўражаннямі. «Мяне падвяло жаданне перакусіць. Калі я выйшаў з «Макдональдса», то адразу пад’ехалі дзве «Джылі», адкуль выскачылі шасцёра байцоў нейкага падраздзялення. Усё гэта было невыпадкова — як толькі […]

Чытаць далей
Адміністрацыйны пратакол за відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка

Адміністрацыйны пратакол за відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка

Віцебская Вясна паведамляе, што 8 лістапада была затрымана віцебская незалежная журналістка Алена Шабуня разам з віцебскай актывісткай Таццянай Севярынец. Але пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі міліцыянты складаць не сталі. Намеснік начальніка Чыгуначнага РАУС Дзмітрый Курыленка правёў з віцяблянкамі прафілактычную размову. Таксама ў абедзвюх жанчын узялі адбіткі пальцаў. Але пасля гэтага ў аддзяленне прыехаў участковы […]

Чытаць далей
Родныя расказалі, як затрымалі легендарнага «Маляваныча»

Родныя расказалі, як затрымалі легендарнага «Маляваныча»

Сёння (8 лістапада 2020 года) ў цэнтры Мінска лукашэнкаўцы затрымалі 56-гадовага Аляксандра Ждановіча. Ён вядомы ўсім беларускім дзецям як Маляваныч, вядучы «Калыханкі». Сваяк Ждановіча, Данік, які ў момант затрымання быў побач з ім, расказаў «Нашай Ніве» дэталі.  «Недзе ля паловы на першую мы з Аляксандрам ішлі па Пераможцаў у бок «Галерэі». Уздоўж дарогі стаялі бусікі […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава