Па-беларуску
Улады чыняць перашкоды дзейнасці дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Minsk
Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы не дазволілі атрымаць з-за мяжы сродкі для падтрымкі людзей, якія церпяць нястачу. “Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёлаў, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 людзям”, — адзначаецца […]
Арцыбіскуп Кандрусевіч: Неабходна лячыць нашу хворую краіну
У нядзелю 7 лютага ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Магілёў, дзе памаліўся з мясцовымі вернікамі і правёў сустрэчу з духавенствам Магілёўскага рэгіёну. Па запрашэнні біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, у пятую Звычайную нядзелю арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў старажытнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Жыццё – змаганне! Хто выйграе барацьбу ў Беларусі?
„Хіба жыццё чалавека на зямлі не нагадвае змагання…?” (Ёў 7,1). Так жыццё – змаганне, ды яшчэ настолькі вычарпальнае, што найлепшы праведнік, можа ад гэтай барацьбы стаміцца, паддацца дэпрэсіі і сцвердзіць: шчасця няма. У нейкім сэнсе так сказаў Ёў, але гэта не быў бунт супраць Бога і ўсіх. Гэта было сцвярджэння горкай праўды, на той момант […]
Адкрыты ліст Ганны Севярынец да дэлегаткі Ўсебеларускага сходу Веранікі Сярдзюк (матушкі Веры)
Сястра палітвязьня Ганна Севярынец зьвяртаецца да шматдзетнай маці, кіраўніцы цэнтру «Матуля» Веранікі Сярдзюк. Вераніка! Я зьвяртаюся да вас па-сьвецку: вы ж памятаеце, што некаторы час мы былі калегамі, працуючы на адным зь беларускіх жаночых інтэрнэт-рэсурсаў. Я асабіста ведаю вас, вашага мужа, віртуальна, але ведаю вашую маму і наогул усю сям’ю. Ведаеце і вы — мяне, майго брата, […]
Рэдагавала беларускую газету і падтрымлівала пратэст. У Санкт-Пецярбургу памерла актыўная верніца з Беларусі
Не стала нарадзінкі Беларусі Тарэсы Шырмы, якая актыўна ўдзельнічала ў жыцці каталіцкай і беларускай суполак Санкт-Пецярбургу. Тарэса Шырма нарадзілася 14 верасня 1967 года ў вёсцы Рапейкі на Гарадзеншчыне ў каталіцкай сям’і. Ейным рэлігійным выхаваннем займаліся блізкія сваякі. Хоць рэлігійнае жыццё ў савецкі час не віталася, яна з бацькамі намагалася штонядзелю наведваць найбліжэйшы дзейны касцёл у Лідзе […]
У міжнародны дзень салідарнасьці з Беларусьсю сьпевакі госпел выканалі гімн “Магутны Божа” ў ангельскім перакладзе (BLR / ENG)
#standwithbelarus Напачатку лютага сьпевакі госпел з 24 краін (Аргентына, Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Канада, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Ірландыя, Італія, Японія, Кенія, Нідэрланды, Нарвегія, Расія, Сербія, Іспанія, Швецыя, Туніс, ЗША, Велікабрытанія) сустрэліся анлайн, каб вывучыць песьню па-беларуску. У выніку атрымалася госпел-версія гімна “Магутны Божа”, знак падтрымкі для беларусаў ад сяброў па ўсім сьвеце. *** […]
Цэнтр Беларускай Салідарнасці намінуе пецярых царкоўных дзеячоў на ўзнагароду Global Belarusian Solidarity Award
У міжнародныя дні салідарнасці з Беларуссю Цэнтр Беларускай Салідарнасці прадставіў узнагароду Global Belarusian Solidarity Award. Ёю адзначылі “людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.” Ва ўзнагароды дзесяць намінацый, адна з іх называецца “З верай […]
Зьміцер Дашкевіч: На суд Ён прыйшоў у Беларусь, каб тыя, што бачаць асьлеплі, а тыя, што былі сьляпымі – убачылі.
Я ўжо хацеў улегчыся ў стакане Бараўлянскага РУУС спаць, як у камеру закінулі папаўненьне – дзецюка майго веку, трохі пад градусам. Я падумаў: “Супер, вось ён электарат самаабвешчанага! Вось цяпер я зразумею, што яны ад нас хочуць?!” – Сямейны скандал? – Так, – “Клас! – падумаў я ізноў, аж сон адбіла!” – Жонка здала? – […]
Будыйска-праваслаўная гутарка Макса Шчура і Наталлі Васілевіч
На канале “Будадхарма па-беларуску” пісьменнік і перакладчык Макс Шчур размаўляе з Наталляй Васілевіч, праваслаўнай багаслоўкай, удзельніцай групы “Хрысціянская візія” https://youtu.be/cxUoR8lFGdk