Па-беларуску
Айцец Аляксандр Шрамко: Сярод праваслаўных святароў працэнт прыхільнікаў улады яшчэ меншы, чым у грамадстве
Гвалт і жорсткасць з боку сілавікоў падчас пратэстаў выклікалі асуджэнне з боку некаторых царкоўных іерархаў. Праз сваю пазіцыю пацярпеў каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, якога на працягу чатырох месяцаў з Польшчы не ўпускалі ў Беларусь. Акрамя таго, у розных гарадах затрымлівалі ксяндзоў, у Гомелі 25 сутак атрымаў праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі, а ў лістападзе звольніўся прэс-сакратар […]
Сінадальная рада Чэшскабрацкай эвангелічнай царквы заклікае да падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі
Мы з занепакоенасцю сочым за напружанай сітуацыяй у Беларусі. Пратэсты супраць дыктатарскага рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі доўжацца ўжо больш за сем месяцаў. Хаця вынікі жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў былі яўна зфальсіфікаваныя, рэжым не мае жадання саступаць. Пратэстоўцы трапляюць пад сталы пераслед: існуюць вартыя даверу сведчанні пра сотні выпадкаў фізічных нападаў, катаванняў і згвалтаванняў дэманстрантаў. Увесь час з’яўляюцца […]
Міжканфесійная сустрэча мужчынаў з малітвай за Беларусь прайшла ў Мінску
23 студзеня ў капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі святога Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійна духоўная сустрэча мужчынаў. Як адзначаецца на сайце Svjazep.org, сустрэча адбылася ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які праходзіў з 18 па 25 студзеня, і стала працягам традыцыі духоўных сустрэч мужчынаў, што мелі месца ў мінулыя гады. Узначаліў сустрэчу Апостальскі візітатар […]
«Хопіць біць сябе ў грудзі». Славуты опэрны сьпявак Сільчукоў — пра звальненьне і пра пераасэнсаваньне гімну «Магутны Божа»
Ільля Сільчукоў, 38 гадоў. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў гімназію-каледж пры Беларускай акадэміі музыкі, вакальнае аддзяленьне Менскай музычнай вучэльні імя М. Глінкі, вакальнае аддзяленьне Беларускай акадэміі музыкі. З 2005 году — саліст Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі. Ляўрэат 16 міжнародных конкурсаў вакалістаў. Быў адным з трох гранд-фіналістаў у тэлепраекце «Вялікая Опэра» на канале «Культура». Мае мэдаль Францыска […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Галадоўка і Божае слова
Ёсць хлеб, якім корміцца нашае цела. І ён важны. Але ж ёсць хлеб, якім корміцца нашая душа, і ён – не меньш важны. Бо каб жыць ды жыць напоўніцу, трэба і пра духоўнае думаць. Слова Божае – ёсць тым хлебам, які насычае голад душы. У трэцюю нядзелю звычайную літургічнага году Касцёл Каталіцкі ўжо другі раз […]
Арцыбіскуп Кандрусевіч на Імшы з біскупам Велікасельцам: «Я адыходжу як кіруючы біскуп, але як біскуп застаюся»
24 студзеня, у Нядзелю Божага слова, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі святую Імшу цэлебравалі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, новапрызначаны Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец разам з Ганаровым Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. У цэлебрацыі ўзялі ўдзел Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Апостальскі візітатар для беларускіх […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Следчы Камітэт пакуль не ўбачыў экстрэмізму на ютуб-канале ксяндза.
Міжраённы Полацкі аддзел Следчага Камітэту па, “факту распаўсюджвання” ксяндзом Вячаславам Барком праз сеціва ў адкрытым доступе ў інстаграм і на ютуб-канале “матэрыялаў, якія могуць па свайму характару змешчаць заклікі, скіраваныя на распальванне экстрэмізму і прынясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, правядзенне праверкі 04.01.2021 прыпынена на аснаванні п.2 ч.1 арт 173(3) КПК РБ (неатрыманне вынікаў экспертызы).” […]
Павел Севярынец піша з-за кратаў: Наш сцяг — светлы сцяг Хрыста
Бог вядзе беларусаў. Летась гэта стала канчаткова ясна. Вядзе за Сабой. А значыць, ісці давядзецца праз здзекі, катаванні, суды — да крыжа. Але напрыканцы гэтага евангельскага шляху абавязкова будзе цуд Уваскрасення. Таго самага Уваскрасення, калі людзям, як знак перамогі над злом, засталася белая палатніна з крывёй Укрыжаванага Ісуса Хрыста, піша з-за кратаў палітвязень Павел Севярынец. […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Камінг-аўт хрысціянаў, якія сёння стаяць на баку зла – гэта толькі пытанне часу
“Аднаго я прасіў у Госпада, толькі таго шукаю, каб жыць мне ў доме Гасподнім ва ўсе дні жыцьця майго…” (Пс 26, 4). У чалавека, які вызваліўся з палону матэрыяльнага свету, а бытавыя праблемы сыходзяць з п’едэсталу жыццёвых прыарэтэтаў, жаданне ўбачыць дом, у якім жыве Госпад і ў ім пасяліцца – становіцца адным з фундаментальных. Яно з катэгорыі тых, рэалізацыя […]