Па-беларуску
Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік наведаў з візітам Ватыкан
8–9 лютага намеснік Міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік наведаў з візітам Ватыкан. Як паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі mfa.gov.by, 8 лютага спадар Алейнік узяў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе. На палях мерапрыемства Пасол […]
Прапановы па зменах у Канстытуцыю ад Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ўнесла Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і
Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўнесла прапановы па зменах у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на шосты Усебеларускі народны сход, які распачынаецца 11 лютага ў Мінску. У склад экспернай рады ўваходзяць Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары: ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч і ксёндз Сяргей Дабрагост MSF, грэка-каталіцкі святар айцец Аляксандр Шыбека, а таксама […]
Зварот групы “Хрысціянская візія” з нагоды Ўсебеларускага Народнага Сходу
11-12 лютага ў Менску будзе праходзіць Усебеларускі Народны Сход пад заклікам “Еднасць! Развіццё! Незалежнасць!” Гэтых рэчаў сапраўды зараз бракуе ў нашым грамадстве — яно знаходзіцца ў глыбокім грамадска-палітычным крызісе, справакаваным фальсіфікацыяй выбараў, надзвычайным узроўнем гвалту і рэпрэсій. Значную частку грамадства ўлады не чуюць і не жадаюць чуць, адказваючы насіллем і ціскам на апраўданую незадаволенасць грамадзян. […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Чаму мяне ніколі не запросяць на Усебеларускае народнае сабранне. І ці пайшоў бы я?
УНС, ці будуць там прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій? Як лічыце, ці іх прысутнасць на сабранні не панізе аўтарытэт Цэркваў? А вы самі, ксёндз Вячаслаў, ці прынялі б у ім удзел? Гэтыя пытанні атрымоўваю ад Вас, шаноўныя сябры. Ведаеце, я скажу вам так. Я, калі б мяне запрасілі, пайшоў бы на УНС. Я ведаю, што шмат хто […]
Улады чыняць перашкоды дзейнасці дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Minsk
Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы не дазволілі атрымаць з-за мяжы сродкі для падтрымкі людзей, якія церпяць нястачу. “Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёлаў, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 людзям”, — адзначаецца […]
Арцыбіскуп Кандрусевіч: Неабходна лячыць нашу хворую краіну
У нядзелю 7 лютага ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Магілёў, дзе памаліўся з мясцовымі вернікамі і правёў сустрэчу з духавенствам Магілёўскага рэгіёну. Па запрашэнні біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, у пятую Звычайную нядзелю арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў старажытнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Жыццё – змаганне! Хто выйграе барацьбу ў Беларусі?
„Хіба жыццё чалавека на зямлі не нагадвае змагання…?” (Ёў 7,1). Так жыццё – змаганне, ды яшчэ настолькі вычарпальнае, што найлепшы праведнік, можа ад гэтай барацьбы стаміцца, паддацца дэпрэсіі і сцвердзіць: шчасця няма. У нейкім сэнсе так сказаў Ёў, але гэта не быў бунт супраць Бога і ўсіх. Гэта было сцвярджэння горкай праўды, на той момант […]
Адкрыты ліст Ганны Севярынец да дэлегаткі Ўсебеларускага сходу Веранікі Сярдзюк (матушкі Веры)
Сястра палітвязьня Ганна Севярынец зьвяртаецца да шматдзетнай маці, кіраўніцы цэнтру «Матуля» Веранікі Сярдзюк. Вераніка! Я зьвяртаюся да вас па-сьвецку: вы ж памятаеце, што некаторы час мы былі калегамі, працуючы на адным зь беларускіх жаночых інтэрнэт-рэсурсаў. Я асабіста ведаю вас, вашага мужа, віртуальна, але ведаю вашую маму і наогул усю сям’ю. Ведаеце і вы — мяне, майго брата, […]
Рэдагавала беларускую газету і падтрымлівала пратэст. У Санкт-Пецярбургу памерла актыўная верніца з Беларусі
Не стала нарадзінкі Беларусі Тарэсы Шырмы, якая актыўна ўдзельнічала ў жыцці каталіцкай і беларускай суполак Санкт-Пецярбургу. Тарэса Шырма нарадзілася 14 верасня 1967 года ў вёсцы Рапейкі на Гарадзеншчыне ў каталіцкай сям’і. Ейным рэлігійным выхаваннем займаліся блізкія сваякі. Хоць рэлігійнае жыццё ў савецкі час не віталася, яна з бацькамі намагалася штонядзелю наведваць найбліжэйшы дзейны касцёл у Лідзе […]