Па-беларуску
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка з «Новага жыцця»: Патрабуюць заплаціць 180 тысяч даляраў падатку
Пастар царквы «Новае жыццё» распавёў «Народнай Волі» пра тое, ці можа вырашыцца праблема вернікаў. Нагадаем, што 19 лютага мінская суполка хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» была прымусова выселена. У 2002 годзе гэтая царква выкупіла занядбаны кароўнік на ўскрайку горада, адрамантавала яго, і з 2004 года там праходзілі набажэнствы. У мінулым годзе «Новае жыццё» атрымала […]
Праўладныя актывісты абурыліся іконамі пакутнікаў, у якіх страляюць супрацоўнікі НКВД — а гэтыя абразы вісяць ужо 15 гадоў
Прадстаўніцы грамадскага руху «Інфаспецназ», які падтрымлівае дзейны рэжым і распаўсюджвае па сваіх каналах дзяржпрапаганду, Вольга Бондарава і Алена Стэфановіч, убачылі ў абразах гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора прыкметы распальвання нянавісці і палітыку. У сваім відэа прадстаўніцы «Інфаспецназа» (гэты рух — ініцыятыва актыўнага ўдзельніка акцый «ЗаБацьку» і «Антывандал» Дзмітрыя Белякова, які жадаў зарэгістраваць у Беларусі прарасійскую арганізацыю), просяць кіраўніцтва […]
Гімн «Магутны Божа» гучаў пад скляпеннямі францішканскага кляштара ў Маскве
Урачыстай святой Імшой на роднай мове ў свята Божай Міласэрнасці беларусы-католікі Масквы адзначылі заканчэнне актавы Пасхі. Гэтае свята ў Другую Велікодную нядзелю было ўсталявана Папам святым Янам Паўлам II у 2000 годзе. Цэлебраваў Эўхарыстыю айцец Пётр Карнялюк OFMConv у маскоўскім кляштары айцоў францішканаў. У прамоўленай гаміліі святар нагадаў, што праз святую Фаўстыну Кавальскую Хрыстус перадаў чалавецтву сваё […]
У Докшыцах чакае суда каталіцкі святар Мурзіч. Кажуць, злавілі без правоў
Докшыцкія чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць, што ў пятніцу знік каталіцкі святар з вёскі Параф’янава Раман Мурзіч. На службе ў Докшыцах ксёндз Віталь заклікаў за яго маліцца. Калегі Мурзіча пацвердзілі, што той затрыманы і чакае суда. Пакуль што дакладная карціна невядомая, з наяўных абрыўкаў інфармацыі вынікае, што святара спынілі супрацоўнікі спецатрада ДАІ «Тайфун». У Мурзіча гэта другое […]
Ксёндз Вячаслаў Барок: Да перамогі адзін крок
Часта пытаюцца ў мяне, так што ж будзе з Беларусю, ці можна чакаць чаго добрага, бо мы не бачым перспектывы перамогі дабра, але з роспачай канстатуем неспыняючыюся хвалю рэпрэсій рэжыма Лукашэнка. Ведаеце, я, як святар, з упэўненасцю магу сказаць адно: ўсталяваны рэжым у Беларусі не мае будучыні і асабіста я, ужо цяпер бачу яго агонію. […]
Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу
Тыдзень таму мы радасна адзначылі ўрачыстасць уваскрасення Хрыста. Мы разважалі пра апошнія дні жыцця Божага Сына на зямлі. Узгадвалі, як Езуса Хрыста прадаў Іуда Іскарыёт і паказаў жаўнерам, каго яны павінны арыштаваць… Разважалі мы пра тое, як над Збаўцам здекваліся жаўнеры ў вязніцы, наккінушы на Яго чырвоны плашч і цярновы вянец, білі Яго па галаве […]
Гамяльчук сцвярджае, што прыляпіў на акно аркуш з хрысціянскім сімвалам, а за гэта атрымаў штраф
Суддзя суду гомельскага раёну Сусла пакараў штрафам 63-гадовага Міхаіла Русака за несанкцыянаваны пікет, якім ён палічыў аркуш белай паперы 10см. – 20см. з чырвонай паласой па цэнтры ў вакне яго прыватнага дому ў Чонках. Падчас суду сп. Русак патлумачыў, што ён верыць у Хрыста, а ў вакне вісеў не бчб-сцяг, а сімвал хрысціянскай веры. “Гэта […]
Да месяца арышту асудзілі берасцейца, які на будынку працытаваў малітву: “Но избави нас от лукавого”
Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзіў па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Андрэя Леванюка за цытату з малітвы на фасадзе жылога дома “Но избави нас от лукавого”. Суддзя Вера Філонік прызнала мужчыну вінаватым і пакарала яго месяцам арышту. На судзе Андрэй пагадзіўся, што надпіс наносіў ён. Але адзначыў, што будынак ужо да гэтага […]
«Я выйшаў з гэтага кола і пабачыў, што свет цудоўны». Гісторыя былога сведкі Еговы, жыццё якога змяніла рэвалюцыя
Даніла пераехаў у Вроцлаў некалькі тыдняў таму. Ён кажа, што гэта найлепшы горад, каб вывучаць урбаністыку: хлопец вядзе свой блог пра горадабудаўніцтва і жыццё беларускіх гарадоў. Як і шматлікім беларусам, яму давялося бегчы з краіны пад пагрозаю крымінальнага пераследу і ад рызыкі стаць чарговым палітвязням. Пачынаючы са жніўня ён рэгулярна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і […]