Па-беларуску
Як хрысціянская салідарнасць у судзе скончвалася суткамі — успаміны Ігара Карнея
Былы палітвязень Ігар Карней у сваіх успамінах пра «крымінальнае шоў» у Менскім гарадскім судзе згадвае, што нават простая прысутнасць у зале ўжо тады магла стаць пакараннем. Асобна ён піша пра хрысціянскага актывіста Сяргея Мельянца — яго падтрымка на судзе, паводле аўтара, мела цяжкія наступствы. «Той час, калі ўжо трэба было пралічваць небяспеку любой салідарнасці: шмат […]
Касцёл дагэтуль не мае афіцыйнай інфармацыі аб затрымані ксяндза Анатоля Парахневіча
Хрысціянская Візія атрымала тэкст камуніката, які Сакратарыят Мітрапалітальнай Курыі накіраваў да каталіцкіх святароў. «Па інфармацыі, атрыманай ад вернікаў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Альковічы, Вілейскага дэканата з 17 сакавіка 2026 года ў парафіі адсутнічае пробашч ксёндз Анатоль Парахневіч, дом, дзе пражываў пробашч, апячатаны пячаткамі КДБ. У нядзелю 22 сакавіка 2026г. касцёл быў зачынены […]
Маскі-шоў ладзілі сілавікі пры затрыманні ксяндза ў Мінскай вобласці
«Вясна» паведамляе пра абставіны затрымання пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна Анатоля Парахневіча. Да яго раніцай прыехалі некалькі машын, усе супрацоўнікі былі ў масках — з’ехалі яны толькі пад вечар. Дом святара апячаталі – сілавікі нешта шукалі і ў касцёле. Касцёл цяпер закрыты, бо парафіяне не маюць ключоў. Раней дзяржаўная прапаганда ўжо згадвала ксяндза ў […]
Затрыманы два евангельскія прасвітары і ксёндз Анатоль Парахневіч
«Вясна» паведамляе, што 16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна. Раней дзяржаўная прапаганда ўжо згадвала яго ў негатыўным кантэксце — пасля ўдзелу ў прыёме з нагоды Дня Канстытуцыі Польшчы, які прайшоў ва ўкраінскай амбасадзе ў Мінску, спрабуючы выставіць гэта як нешта падазронае. У сярэдзіне сакавіка таксама былі затрыманыя яшчэ […]
Наша Ніва: выдаўца-каталіка Вацлава Багдановіча перавялі ў СІЗА КДБ. Затрыманая (зноў) і яго дачка
Раней мы паведамлялі пра затрыманне ўсёй сям’і Багдановічаў: Вацлава, яго жонкі Алены, а таксама дачок Антаніны і Вікторыі. Пазней усіх адпусцілі, акрамя Вацлава. Цяпер стала вядома, што Вікторыю затрымалі паўторна. Фота: Вацлаў Багдановіч (Тэхналогія), Вікторыя Багдановіч (інстаграм)
Сярод 250 палітвязняў, вызваленых сёння, ёсць вернікі
19 сакавіка на волю выйшлі праваслаўныя вернікі —
Біскуп Ахена падзякаваў Калеснікавай: «Я магу толькі захапляцца»
Падчас уручэння Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага ў Ахене Марыя Калеснікава сустрэлася з рымска-каталіцкім біскупам горада Гельмутам Дызерам. У размове біскуп выказаў ёй падзяку і падкрэсліў, што яе выбар застацца ў Беларусі, нягледзячы на рызыку турмы, — учынак, які дае іншым людзям мужнасць. Ён адзначыў, што Калеснікава «не ўцякла і не з’ехала», а засталася ў […]
Выдаўца-каталіка Вацлава Багдановіча прызналі палітзняволеным
Сёння праваабаронцы прызналі 11 асоб палітзняволенымі — сярод іх і каталік, кнігавыдаўца Вацлаў Багдановіч. Раней мы паведамлялі, што ён быў затрыманы разам з жонкай Аленай і дочкамі Антанінай і Вікторыяй. Гэта каталіцкая сям’я. 📷: Вацлаў Багдановіч, Тэхналогія
Ціханоўская ў Рыме: «Калі ў палітыцы будзе больш жанчын — будзе больш эмпатыі і гуманнасці»
Сёння, 9 сакавіка 2026 года, Святлана Ціханоўская знаходзіцца з рабочым візітам у Рыме і прымае ўдзел у канферэнцыі «Жанчыны майго часу», арганізаванай арганізаванай МЗС Італіі і царкоўным дарадцам міністра Антоніа Таяні з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі італьянскай дыпламатыі, міжнародных структур і медыя. У сваім выступе Ціханоўская падкрэсліла, што ў Беларусі жанчыны […]