Арганізацыя малітваў, сімвалічных дзеянняў

Анонс: выстава “Беларускі мартыралог” у Варшаве
15 мая а 14 гадзіне ў цэнтры Варшавы адбудзецца адкрыццё выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай, а таксама пройдзе перформанс “Беларускія палітвязні гавораць” аўтарства Наталлі Гарковіч («Хрысціянская візія»). Выстава партрэтаў палітвязняў будзе праходзіць у самым цэнтры Варшавы на адкрытай прасторы напрацягу аднаго месяца, да 16 чэрвеня 2024 года. Запрашаем усіх на адкрыццё і да наведвання […]

У Брэсце прайшла антываенная акцыя «Белая ружа»
Гэта акцыя актывістаў, якая адсылае да антываеннага студэнцкага руху ў нацысцкай Германіі, які так і называўся — «Белая ружа». Яго сузаснавальнікам лічаць Аляксандра Шморэля, які быў прызнаны праваслаўным святым. Сучасныя арганізатары «Белай ружы» папрасілі на 9 мая прынесці белую ружу да помнікаў і мемарыялаў, каб нагадаць, што гэты дзень — не свята радасці, а дзень […]

«Мартыралог Беларусі» на Кіпры
9 красавіка беларуская дыяспара Кіпра ў супрацоўніцтве з «Хрысціянскай візіяй» правялі ў г. Лімасоле выставу копій партрэтаў палітзняволеных аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай «Мартыралог Беларусі». Дзякуючы беларускай кіпрскай дыяспары на выставе прадстаўлена каля сотні работ. «Хрысціянская візія» да гэтай падзеі падрыхтавала таксама інфармацыю пра маштаб рэпрэсій у Беларусі. «Мартыралог Беларусі» – гэта цыкл партрэтаў беларусаў, палітвязняў і […]

Арцыбіскуп Станеўскі памаліўся за святароў у зняволенні
Падчас Імшы Хрызма, на якую збіраюцца ўсе святары архідыяцэзіі, мітрапаліт маліўся за ўсіх святароў, ў тым ліку за “святароў якія знаходзяцца ў вязніцах”. Кс. Генрых Акалатовіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ з лістапада 2023 г. па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве. Праваабаронцы прызналі святара палітвязнем.

«Магутны Божа» ў Парыжы
14 сакавіка ў Парыжы адбыўся дабрачынны канцэрт, прысвечаны ахвярам вайны ва Украіне. У ім прыняў удзел Беларускі хор Парыжа, які спявае падчас праваслаўных літургій на беларускай мове. Хор выкарыстоўвае беларускую музыку 16-17 стст, а таксама творы класічных і сучасных беларускіх кампазітараў. А 16 сакавіка Беларускі хор Парыжа прадстаўляў беларусаў на штогадовым і шматнацыянальным канцэрце духоўнай […]

Інстытут памяці нацыі (Institut Paměti národa) у чэскім горадзе Брно прыняў праект «Беларусі Мартыралог»
У ім ўзялі ўдзел cяброўкі Хрысціянскай Візіі — мастачка Ксіша Ангелава з выставай партрэтаў беларускіх палітвязняў, а таксама даследчыца і праваабаронца Наталля Гарковіч. Праект таксама быў падтрыманы «Meeting Brno», удзельнікі якога арганізавалі да адкрыцця выставы дыскусію пра Беларусь. Акрамя выставы Ксішы Ангелавай адбыўся перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» аўтарства Наталлі Гарковіч, а таксама прэзентацыя чэскага перакладу […]

Участники христианского молодёжного движение NSM провели в Минске уличную евангелизацию
Об этом сообщает христианский канал 7х70. Евангелизация прошла на центральных улицах белорусской столицы – благовестники рассказывали людям о Божией любви, предлагали молитву, знакомились и общались.

Прадстаўніцы «Хрысціянскай візіі» ў парламенце Аўстрыі
30 студзеня ў аўстрыйскім парламенце адбылася сустрэча па Беларусі, арганізаваная дэпутаткай Э. Эрнст-Дзежыч (партыя «Зялёных»). На сустрэчы былі і іншыя дэпутаты – кіраўнік групы па адносінах з Беларуссю Г. Брандштэтар, старшыня камітэта па замежных справах К. Мацнэтар, а таксама спецпасланнік Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю А. Міхальскі. Сустрэчу падтрымаў Польскі інстытут у Вене. Падчас круглага стала намеснік кіраўніцы […]

9 студзеня ў Белведэры адбылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай
У Палацы польскіх прэзыдэнтаў учора адбыўся прыём для беларусаў. Прэзідэнт Анджэй Дуда і прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская выступілі з кароткім словам да прадстаўнікоў дыяспары. Падчас мерапрыемства, на якім прысутнічалі і беларускія, і польскія палітыкі, праходзіла выстава партрэтаў сяброўкі «Хрысціянскай Візіі» мастачкі Ксішы Ангелавай.На скарочанай выставе былі прадстаўлены партрэты лідэраў беларускай апазіцыі, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні. […]