СПРАВЫ

Джонатан Лаксмур. Закрыты суд і смерць у турме: Беларусь душыць апазіцыю
Пераклад з англійскай мовы, арыгінал тут. Пасля таго, як вядомы каталіцкі пратэстовец быў асуджаны на закрытым судовым працэсе і памёр у турме, беларускія праваабаронцы заклікалі Касцёл выступіць у абарону затрыманых грамадзян. Сакрэтныя суды над палітзняволенымі пазбаўляюць іх права на справядлівы суд, выносяць непрапарцыйна жорсткія прысуды і вядуць да смерці нявінных людзей, ― заявіла экуменічная група […]

Jonathan Luxmoore. Closed trial, death in prison: Belarus increases pressure on opposition
Human rights activists in Belarus have urged the Catholic Church to speak in defense of detained citizens, after a prominent Catholic protester was sentenced at a closed trial and died in jail. “The deaths of innocent people are being provoked by secret trials, which deprive political prisoners of their right to a fair hearing and […]

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пагаварыў пра Беларусь з Усясветным Патрыярхам Варфаламеем
У Патрыярхіі Усясветнага Патрыярхата ў Стамбуле 25 мая 2021 года абылася сустрэча Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і Усясветнага Патрыярха Варфаламея. Падчас размовы зайшла гаворка таксама і пра Беларусь, Анджэй Дуда сказаў, што моліцца за мір у нашай краіне. Патрыярх Варфаламей пагадзіўся з надзеяй, якую выказаў Прэзідэнт Польшчы, што беларусы змогуць спакойна жыць, вызнаваць сваю веру, […]

Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае маліцца за затрыманых супрацоўнікаў TUT.BY
Біскуп Юрый Касабуцкі піша на фэйсбуку: “Заклікаю да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сённяшнія часы, у 21 стагоддзі (!!!!!!!!!!!!), пераследуюць за праўду, за веру, за быццё сапраўдным чалавекам… Малітва – гэта вялікая моц, якая дае сілы вытрымаць ў любых жыццёвых сітуацыях. Молімся за ўсіх журналістаў, асабліва за каманду tut.by у гадзіну выпрабаванняў…”

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка: “Не трэба асабліва перажываць за будаўніцтва, важна ўбачыць жніво”
Пасля атэістычнага ліхалецця большасць хрысціянскіх супольнасцей прайшлі ці яшчэ праходзяць этап будаўніцтва святынь. З гэтым звязаны даўжэзны спіс праблем і выпрабаванняў. Сёння размаўляем пра гісторыю пратэстанцкай царквы “Новае Жыццё”. Пасля 30-ці гадоў дзейнасці яны былі пазбаўлены свайго малітоўнага дома і сталі “царквой без сцен”. – Пастар Вячаслаў, як узнікла Ваша царква? Распавядзіце крышачку пра гісторыю […]

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў Будслаў пасля пажару і запэўніў у салідарнасці Папы Францішка
12 мая, на наступны дзень пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў пацярпелую святыню. У Будславе прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі сустрэўся са старшынёй спецыяльнай камісіі па ліквідацыі наступстваў пажару біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB, пробашчам будслаўскай парафіі ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам і валанцёрамі, якія дапамагаюць падтрымліваць парадак на месцы здарэння. Біскуп Яшэўскі паведаміў нунцыю […]

Пратаярэй Георгі Рой заклікае маліцца за Паўла Севярынца
Судзяць Паўла Севярынца. Ён наш брат у Хрысце Іісусе. Суд закрыты. Што там за страшныя тайны хаваюць? Не разумею я такіх судоў…. Як бы там ні было, але трэба маліцца за Паўла і за справядлівы суд! Божа, няхай здейсніцца Тваё правасуддзе! Крыніца

Арцыбіскуп Кандрусевіч: перад абліччам будслаўскай трагедыі перапросім Бога за грахі нашага народа
11 мая, даведаўшыся пра пажар у Нацыянальным санктуарыі, беларускія іерархі адразу скіраваліся ў Будслаў. Біскупы былі апошнімі, каму пажарныя дазволілі ненадоўга ўвайсці ў святыню. Будслаў наведалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. «Раніцай даведаўся і быў у […]

“Злодейство твоё обрушится на тебя”. Гісторыя валанцёркі, якая выходзіла на акцыі з цытатамі з Бібліі
Гамяльчанку Ларысу Сауціну судзілі за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Гомелі 27 верасня. Тады ўвесь Інтэрнэт абляцелі кадры, на якіх супрацоўнікі АМАП для разгону мірных дэманстрантаў выкарысталі светлашумавую ракетніцу і газ. Ларыса ў той дзень выйшла на пратэст з плакатам са словамі са Святога Пісання: “Вот гряду скоро, чтобы воздать каждому по делам его”. […]