Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Біскуп Юрый Касабуцкі паведамляе пра візіт міліцыі ў Катэдру пасля выканання гімну «Магутны Божа»

Біскуп Юрый Касабуцкі паведамляе пра візіт міліцыі ў Катэдру пасля выканання гімну «Магутны Божа»

Placeholder

«У мінулую нядзелю, 4 ліпеня, у нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы «Магутны Божа». Што канкрэтна, яны не разумелі самі…

Дык што ж не так з нашым любімым рэлігійным гімнам? Гімн «Магутны Божа» быў напісаны ў 1943 годзе Наталляй Арсеньевай. У 1947 годзе кампазітар Мікалай Равенскі напісаў музыку да гэтага вершу. Гімн стаў малітвай пасляваеннай беларускай эміграцыі. У 1993 годзе спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета прапанавала нават зрабіць гэты гімн дзяржаўным гімнам Беларусі. На сённяшні дзень гэты гімн стаў малітвай, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў, а таксама апошнім часам гэты гімн спяваюць людзі, якія не атаесамляюць сябе з ніякай рэлігіяй.

Гімн «Магутны Божа» гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ. Кожная малітва нясе ў сабе неверагодную сілу і здольная зрабіць нават вялікія цуды. Калі ж пэўная малітва мае вялікую моц, то і д’ябал будзе змагацца з ёй з найбольшай сілай і рабіць шматлікія перашкоды, каб людзі гэту малітву не ўжывалі… Чаму мы не можам спяваць «Магутны Божа»? Пытанне рытарычнае…»

Крыніца

Відэа з архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава