Біскуп Міхал Яноха з Варшавы сустрэўся з беларусамі

Аўтар

ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
20 лютага 2022 г. у Варшаве ў касцёле святога Аляксандра, што на плошчы Трох Крыжоў, дапаможны біскуп Міхал Яноха сустрэўся з беларусамі.
Пад-час малітвы, прамаўляючы Божае слова, казаў “пачувайцеся як у сябе дома”.
Тлумачачы адно з самых непростых евангельскіх прыказанняў, любіць ворагаў, падкрэсліў, што нам, беларусам, не трэба тлумачыць, хто такія ворагі, бо ў Беларусі ведаеюць дакладна хто яны.
Навуку прабачэння абапіраў на прыкладах паўстанцаў супраць Расійскай няволі ў 1833г, і ахвярах вайны супраць фашыстаў.
Націск паставіў на тым, што будучыня за прабачэннем і любоўю, а “сіла і гвалт заўсёды з’яўляюцца доказам страху, але яны мінаюць”.