Беларускі прыход у Кліўлендзе стаў часткай Канстанцінопальскага Патрыярхату

Беларускі прыход у гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці, які знаходзіцца ў горадзе Кліўленд, штат Агаё, далучыўся да Украінскай Праваслаўнай Царквы ў ЗША, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі Усясветнага Канстанцінопальскага Патрыярхату. Святаром там будзе служыць протаярэй Раман Яцкіў.
Раней прыход належыў да розных юрысдыкцый Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, якія знаходзяцца па-за кананічнай еднасцю з сусветным праваслаўем.
@christianvision