Беларускі голас прагучаў у Ватыкане

Як паведамляе «Вясна», учора, 20 верасня, жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальніка «Вясны» Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук наведала Ватыкан і расказала дыпламатам аб пакутах беларускіх палітвязняў.
Сустрэча прайшла пры падтрымцы амбасадараў Літвы і Польшчы пры Святым Пасадзе.