Аўтар: Хрысціянская візія
Белсат: ксяндзоў білі падчас вобшуку ў плебаніі архікатэдральнага касцёла ў Мінску
Падчас ператрусу 13–14 ліпеня ў плябаніі менскага архікатэдральнага касцёлу сілавікі збівалі ксяндзоў. Паводле крыніц «Белсату», сілавікі збівалі святароў, якія там апынуліся ў момант іх прыходу. У аднаго з ксяндзоў ад гэтага нават застаўся сіняк на твары. Па інфармацыі Хрысціянскай Візіі, факты збіцця святароў мелі месца і раней. Аднак служыцелі не былі гатовыя апублічваць гэту інфармацыю […]
У Лідзе затрыманы кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці
Затрыманне адбылося 19-га ліпеня. Прычыны і месца знаходжання святара невядомыя. Святар з’яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і экспертам у кананічным праве. @christianvision Фота: catholic.by
Затрыманы пратэстанцкі вернік і карыкатурыст з Дзяржынску Сяргей Кулеш
Прычыны затрымання невядомыя. Павядамляе Вясна
Падтрымайце каталіцкага верніка Ўладзіслава Беладзеда лістамі
Сталі вядомыя дакладныя звесткі пра месца ўтрымання маладога верніка, таму заклікаем чытачоў пісаць лісты Ўладзіславу. ✉️: СІЗА-1, Мінск вул. Валадарскага, 2, 220030, камера 32.Беладзеду Ўладзіславу Сяргеевічу
Евангельскага верніка з Менску, бацьку 4 дзяцей арыштавалі на 14 содняў
Прыхажданіна царквы «Святло ісціны» Дуброўскага Максіма затрымалі ўчора, ноч ён прабыў на Акрэсціна. Сёння яго судзіла Вікторыя Шабуня па арт. 24.3 КаАП РБ — Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Бацьку 4 малалетніх дзяцей яна дала 14 содняў арышту.
Аштрафаны ксёндз Навагрудскага касцёла
555 рублёў штрафу і канфіскацыю тэлефона суд Навагрудскага раёну даў пробашчу касцела св. Архангела Міхаіла Юрыю Жэгарыну. Апублічыла гэтую навіну мясцовая раёнка. Паводле лукашысцкага тэлеграм-канала «Гродзенскія слівы», нагодай для адміністратыўнай справы стаў рэпост публікацыі «Радыё Свабода» 2016 года, які быў зроблены ў 2021 годзе. Публікацыя расказвала пра Навагрудскі замак. Медыязона
Ператрус у мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
З розных крыніц нам паступаюць сведчанні, што з мінулага чацвярга на пятніцу (13-14 ліпеня) ў плябаніі мінскай архікатэдры адбыўся ператрус. Ператрусу, нагадваем, папярэднічалі затрыманне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча. @christianvision
Акция для детей политзаключенных «Собери ребенка в школу»
Летний период — время для подготовки детей к школе. Особо острой эта задача может для семей политзаключенных, в которых кормилец (а то и оба) лишен(ы) возможности поддерживать своих детей в полной мере. 4 инициативы объединились, чтобы создать сбор для поддержки таких семей. ????Если вы нуждаетесь в такой помощи, то можете заполнить заявку до 26 июля […]
Священник, перешедший из Московского патриархата во Вселенский: «В комментариях меня анафематствуют. А зря»
Белорусский священник и блогер, ведущий ютуб-канала «Batushka ответит», Александр Кухта обнаружил, что его признания о переходе под юрисдикцию другого патриархата встретили у части его комментаторов необычную реакцию — его предали анафеме. Но те, кто так сделал, как оказалось, часто не понимают условия применения этого церковного инструмента. Тогда клирик записал ролик, проясняющий, есть ли смысл его […]