Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Арцыбіскуп Станеўскі наведаў канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Арцыбіскуп Станеўскі наведаў канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Арцыбіскуп Станеўскі наведаў канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Вядома, што Вялікі пост не спрыяе актыўнаму ўдзелу хрысціянаў у святочных мерапрыемствах. Аднак з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі зрабіў выключэнне, або — не змог адмовіцца ад запрашэння.

Іерарха заўважылі на фотаздымках з канцэрту ў мінскім Палацы Рэспублікі. Пасля мерапрыемства кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі адправіўся цэлебраваць Святую Імшу Вячэры Пана — падчас якой Найсвяцейшы Сакрамэнт урачыста пераносіцца ў так званую «цямніцу», што сімвалізуе малітву Езуса ў Гетсэманскім садзе і Яго арышт.

На фотаздымках з канцэрта не было заўважана главы Беларускай Праваслаўнай Царквы, аднак часткай праграмы стаў выступ праваслаўнага мітрапалічага хору Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.

Фота: БелТА; інстаграм равіна Грышы Абрамовіча


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост