Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Амбразевіч: Пытанне канкардату ніхто не адкладваў пад “сукно”

Амбразевіч: Пытанне канкардату ніхто не адкладваў пад “сукно”

Амбразевіч: Пытанне канкардату ніхто не адкладваў пад “сукно”

Новапрызначаны амбасадар Беларусі пры Ватыкане даў першае інтэрв’ю ў якім растлумачыў свае задачы на новай пасадзе.

Выглядае яно як камерцыйная прапанова: з аднаго боку дыпламат казаў што гэта дазволіць умацаваць пазіцыі Беларусі ў іншых краінах. З іншага – дыпламат згадаў тэму канкардата над якім “ідзе праца” ўжо каля 30-ці год.

“Ватыкан і асабіста Папа Рымскі маюць у свеце вялікі аўтарытэт і значны ўплыў на грамадствы і эліты цэлага шэрагу дзяржаў, дзе каталіцкая рэлігія мае традыцыйна сур’ёзны ўплыў на менталітэт, на светапогляд людзей, на чалавечыя каштоўнасці”, – скахаў Амбразевіч. У гэтым кантэксце ён пералічыў дзяржавы Лацінскай Амерыкі і Афрыкі, а таксама эліты еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх дзяржаў.

У гэтым жа інтэрв’ю новы амбасадар узняў тэму канкардата. “Гэта пытанне дастаткова складанае, яно доўгія гады прапрацоўваецца”, – сказаў ён. Дыпламат запэўніў, што “яго (канкардат – рэд.) ніхто не адкладае пад “сукно”, пытанне працягвае знаходзіцца ў полі нашага зроку”. Аднак разам з гэтым дадаў, што “мы будзем працаваць разам з Ватыканам, з прысутнасцю каталіцкай царквы ў Беларусі над гэтым пытаннем з дзяржаўных пазіцый”.

Размовы пра падпісанне канкардату паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам вядуцца з пачатку 90-х гг. Дзесяцігоддзямі бакі запэўніваюць, што “праца ідзе”. Аднак, як сказаў былы нунцый Антэ Ёзіч напрыканцы сваёй Місіі ў Мінску, “гэта тэма застаецца на будучыню”.

Фота: SB.BY


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава