Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«…Амаль аналагічна паступіў і Ватыкан» — каментар канала Rerum Novarum наконт звальнення архіяпіскапа Арцемія

«…Амаль аналагічна паступіў і Ватыкан» — каментар канала Rerum Novarum наконт звальнення архіяпіскапа Арцемія

«…Амаль аналагічна паступіў і Ватыкан» — каментар канала Rerum Novarum наконт звальнення архіяпіскапа Арцемія

Не прайшло і тыдня, як Хрысціянская візія паведаміла пра ўзмацненне ціску на канфесіі, як Сінод БПЦ, мінаючы ўсе неабходныя працэдуры і не звяртаючы ўвагі на самога «падсуднага», зняў з пасады «няправільнага» архіепіскапа Арцемія і паставіў на ягонае месца «правільнага» Антонія.

І пакуль усе казалі, што да Сіноду РПЦ казаць пра адстаўку ранавата, той экстранна сабраўся і такі афіцыйна паслаў на пенсію па стане здароўя чалавека, які не скардзіўся на здароўе і да царкоўнага пенсійнага веку не дарос.

Агулам здзіўляе, што замежныя цэнтры беларускіх канфесіяў больш схільныя паддавацца ціску за сваіх беларускіх падначаленых. Архіяпіскап Арцемій спакойна выступае, крытыкуе і ў адстаўку не збіраецца. А Патрыярх Кірыл, які сам быў ягоным настаўнікам у Ленінградскай духоўнай семінарыі, ідзе на ланцугу ўладаў і прымае адстаўку свайго вучня.

І гэта не першы ж выпадак. Мітрапаліт Павел адклікаў сваё віншаванне, заклікаў спыніць гвалт — і адразу ж у жніўні вярнуўся ў Расею, дзе неўзабаве стаў патрыяршым намеснікам. То бок, відавочна, што, як і ў выпадку з Арцеміем, справа не ў асабістых якасцях ці недаліках. Проста царкоўным уладам зрабілі прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца.

На жаль, РПЦ не самотная ў гэтым. Амаль аналагічна паступіў і Ватыкан. Так, ён цягнуў некалькі месяцаў, дамагаўся (і дамогся) вяртання мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусь у існым сане, але па факце ўсё адно прыняў ягоную адстаўку. У адрозненні ад выпадку архіяпіскапа Арцемія тут былі выкананыя фармальныя падставы для выхаду на пенсію. Але ж гэтак жа сама ягоную адстаўку задаволілі імгненна – ледзь паспела мітрапаліту стукнуць 75 гадоў. Дый замянілі на яшчэ больш сталага біскупа Казіміра Велікасельца.

Больш за тое, у практычным плане беларускі Касцёл мала чаго губляў ад фізічнай адсутнасці Тадэвуша Кандрусевіча ў Беларусі. У яго было два намеснікі, якія, праўда, вызначыліся больш радыкальнай пазіцыяй за дзейнага кіраўніка Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Так што, непалітычную логіку ў такіх перастаноўках шукаць не трэба.

Яшчэ цікава было назіраць, як нунцый Антэ Ёзіч стаў большым беларусам за самых беларусаў – падпісваў ад іх імя звароты, выступаў па тэлебачанні.

І вось, гледзячы на ўсе гэтыя экзерсісы, так і цягне працытаваць Андрэя Кураева пра Царкву. Хочацца, але не будзем.

Спасылка


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава