Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Афіцыйны канал катэдры на YouTube выдаляе запісы з айцом Завальнюком?

Афіцыйны канал катэдры на YouTube выдаляе запісы з айцом Завальнюком?

Афіцыйны канал катэдры на YouTube выдаляе запісы з айцом Завальнюком?

Нешта дзіўнае пачало адбывацца з каналам Менскай архікатэдры, калі на разьвітальнай літургіі з айцом Уладзіславам Завальнюком раптам знікла трансьляцыя.

У нядзелю, 28 ліпеня, рымска-каталіцкая парафія святых Сымона й Алены ў Менску мусіла развітацца з айцом Уладзіславам Завальнюком, які болей за тры дзесяцігодзьдзі служыў там плябанам.

Святар перастае ачольваць парафію 1 жніўня, але афіцыйнае развітаньне для вернікаў адбылося загадзя. Апошняя нядзельная літургія з былым пробашчам праходзіла ў катэдры, дзе супольная малітва ўжо колькі год транслюецца онлайн.

Аднак аглядаць онлайн развітальную Імшу з айцом Уладзіславам было немагчыма. У гэты дзень трансляцыя з храма вялася да і пасьля мерапрыемства — але не падчас яго. Таму выглядае на тое, што знікла яна не выпадкова.

Апрача таго, карыстальнікі катэдральнага канале YouTube наракаюць, што цяпер стала немагчыма знайсці некаторыя ранейшыя відэа з удзелам святара, .

Разам з айцом Завальнюком служыў новы плябан парафіі Францішак Рудзь. Але біскупа Юзафа Станеўскага, які й здзейсьніў ягонае прызначэнне, на імшы не было. Гэты факт таксама выклікае пэўную цікавасць, паколькі зазвычай царкоўнае кіраўніцтва прысутнічае на важных мерапрыемствах.

Паводле парафіянаў, літургія прайшла звычайным для падобных абставінаў чынам, піша неафіцыйны царкоўны сайт Katolik.life. Айцец Уладзіслаў выступіў з развітальным словам, вернікі горача яго віталі. Паводле іх, святар прамаўляў зь усмешкай на твары, аднак было бачна, што прыкладаў да гэтага намаганні.

Болей за ўсё вернікаў турбуе, дзе цяпер айцец будзе служыць, ці застанецца ў парафіі. Вядома толькі, што ён прызначаны каардынатарам беатыфікацыйнага працэсу заснавальніка храма святых Сымона й Алены Эдварда Вайніловіча.

А вось дзе будзе адбывацца гэткае каардынаванне тэрытарыяльна, ці прадугледжваецца для гэтага пэўнае памяшканне й фінансаванне — невядома.

Парафіяне ўжо зьвярнуліся з адкрытым лістом да біскупа Станеўскага, у якім просяць вярнуць айца Ўладзіслава на пасаду плябана, а таксама рыхтуюць ліст да Папы Францішка.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава