Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Адказ з пагранкамітэту не вырашыў праблемы з вяртаннем арцыбіскупа Кандрусевіча. Іерарх звяртаецца ў МУС

Адказ з пагранкамітэту не вырашыў праблемы з вяртаннем арцыбіскупа Кандрусевіча. Іерарх звяртаецца ў МУС

Адказ з пагранкамітэту не вырашыў праблемы з вяртаннем арцыбіскупа Кандрусевіча. Іерарх звяртаецца ў МУС

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якому 31 жніўня было забаронена вярнуцца на Радзіму, на мінулым тыдні атрымаў адказ на свой зварот па гэтым пытанні ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь.

У лісце за подпісам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі А. Лапо пададзена наступная прычына дзеянняў пагранічнікаў, якія не дазволілі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму ўехаць у Беларусь.

«Паведамляем, што Вы былі не прапушчаны праз дзяржаўную граніцу ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэннем аб прызнанні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пададзены нумар), які вам належыць, несапраўдным.

Па пытанні прыняцця рашэння аб прызнанні Вашага пашпарту несапраўдным Вы маеце права звярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў».

Атрымаўшы адказ з дзяржпагранкамітэту, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца ў Міністэрства ўнутраных спраў для высвятлення сітуацыі і спадзяецца на магчымасць хутчэйшага вяртання на Радзіму.

https://catholic.by/3/news/belarus/12183-adkaz-z-pagrankamitetu-ne-vyrashy-prablemy-z-vyartannem-artsybiskupa-kandrusevicha-ierarkh-zvyartaetstsa-mus-by-ru


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава