Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму работы Гэніка Лойкі ўсталююць у саборы БАПЦ ў Нью-Ёрку

Бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму работы Гэніка Лойкі ўсталююць у саборы БАПЦ ў Нью-Ёрку

Бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму работы Гэніка Лойкі ўсталююць у саборы БАПЦ ў Нью-Ёрку

Помнікі нацыянальным героям мяркуецца ўсталяваць каля будынку Катэдральнага сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку.

Апошнім часам многія карыстальнікі сацсетак выказвалі хваляваньне з прычыны зьнікненьня з грамадзкай прасторы скульптара Гэніка Лойкі (аўтара, сярод іншага, помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве). Скульптар быў асуджаны на 20 сутак, адбываў пакараньне на Акрэсьціна і, паводле сьведак, быў зьбіты наглядчыкамі за тое, што гаварыў па-беларуску. Гэта — апошняя інфармацыя, якую шырокая грамадзкасьць мела пра Гэніка Лойку.

Цяпер Гэнік Лойка выйшаў у фэйсбук і напісаў, што адбываў пакараньне на Акрэсьціна, у Жодзіне і Магілёве, а цяпер знаходзіцца ў Злучаных Штатах, у Нью-Ёрку.

Гэнік Лойка паведаміў, што зрабіў бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага.

«Бюсты адлітыя з бронзы. Засталося іх усталяваць на беларускай зямлі. Чамусьці (ведама чаму) Радзіма пакуль што іх не прымае. Дык Амэрыка ласкава прадставіла нам свой кантынэнт. І мы зараз будзем засноўваць пастамэнты пры беларускай царкве сьв. Кірылы Тураўскага на лапіку беларускай зямлі ў горадзе Нью -Ёрку. (Вот дзе дзействіцельна находзіцца настаяшчы клачок зямлі беларускай)».

Зянон Пазьняк выказаў меркаваньне, што скульптуры выкананыя на высокім мастацкім узроўні, і заклікаў беларусаў сьвету далучыцца да збору грошай на ўсталяваньне бюстаў.

Радыё Свабода


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава