Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Алесь Чумакоў спяваў калядкі ў Калядзічах, а на судзе слухаў свой альбом беларускіх песень

Алесь Чумакоў спяваў калядкі ў Калядзічах, а на судзе слухаў свой альбом беларускіх песень

Алесь Чумакоў спяваў калядкі ў Калядзічах, а на судзе слухаў свой альбом беларускіх песень

Праваслаўны вернік, палітвязень і музыка Алесь Чумакоў даў інтэрв’ю «Радыё Свабода» пасля вызвалення. Ён расказаў, што спяваў сукамернікам у Калядзічах калядныя песні розных народаў у беларускіх перакладах і нават зладзіў віктарыну: слухачы павінны былі адгадаць, з якой краіны паходзіць кожная песня. «Голас дрыжэў страшэнна, але нешта было», — узгадвае музыка.

Праз некалькі месяцаў песні Чумакова загучалі ўжо на судзе. Яго абвінавацілі ў тым, што ён граў беларускую народную музыку і такім чынам нібыта «гуртаваў пратэставае ядро». У матэрыялах справы асобна згадваўся альбом з 11 беларускіх народных песень, які ўключылі падчас судовага пасяджэння. У выніку Чумакова асудзілі на два гады калоніі паводле артыкула аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».

Пасля вызвалення музыка плануе выдаць як гэты альбом, так і асобны альбом калядных песень, запісаны разам з Таццянай Ячнай. Яны шмат гадоў перакладаюць на беларускую і выконваюць калядныя спевы розных народаў — ад польскіх да венесуэльскіх.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост