Каталіцкую верніцу і журналістку Ціну Палынскую дадалі ў спіс «экстрэмістаў»

Яе імя і імя яе старэйшай дачкі Маргарыты Рабіновіч сёння з’явілася ў абнаўленні спіса «экстрэмістаў».
Ціна і яе старэйшая дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманы ў траўні 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Іх справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.
Раней мы паведамлялі, што кожнай далі па два гады калоніі і штраф. Пры гэтым пракурор патрабаваў для жанчын па 2,5 года пазбаўлення волі.







