«Экстрэмісцкім» прызналі Facebook-профіль беларуса, грэка-каталіка з Антвэрпэна
27 сакавіка 2026 года суд Кармянскага раёна дадаў у спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў Facebook-профіль Дзмітрыя Піменава — грэка-каталіцкага актывіста, валанцёра і актыўнага ўдзельніка беларускай дыяспары ў Бельгіі.







