Хрысціянства і Біблія дапамагалі Зянковічу вытрымаць зняволенне

У інтэрв’ю польскаму ТВ Рэспубліка былы палітвязень Юрый Зянковіч распавёў (даём спасылку на адпаведную частку размовы), як ў зняволенні знаходзіў спосабы захаваць моц духу і не зламацца.
Ён прызнаўся, што яму дапамагала тры рэчы: вывучэнне іспанскай мовы, вяртанне да матэматыкі, а таксама вера. Асаблівую падтрымку, паводле яго слоў, давала хрысціянства і чытанне Бібліі.