Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Патрыярх, які блаславіў БНР

Патрыярх, які блаславіў БНР

Патрыярх, які блаславіў БНР

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня смерці Патрыярха Маскоўскага Ціхана (свецкае імя — Васіль Іванавіч Бялавін).

Нарадзіўся будучы царкоўны дзеяч у 1865 годзе ў вёсцы Клін (зараз Пскоўская вобласць, недалёка ад мяжы з Беларуссю).

Цікавай старонкай працы маладога іерарха стала служэнне ў ЗША (1898 — 1907). Ён браў удзел у місіі на Аляску, станоўча ставіўся да перакладаў богаслужбовых тэкстаў на ангельскую мову.

З 1913 года — архіепіскап Віленскі і Літоўскі. Большасць яго паствы ў той час складалі беларусы. Падчас Першай сусветнай вайны Літоўская духоўная кансісторыя эвакуявалася ў гарадок Дзісна. Архіепіскап Ціхан жыў там і служыў у мясцовай царкве.

У 1917 годзе Памесны Сабор Праваслаўнай Расійскай Царквы вырашае аднавіць пасаду патрыярха, скасаваную Пятром I. Патрыярхам абіраюць уладыку Ціхана.

Напачатку 1918 года патрыярх Ціхан выдае адозву, у якой абвяшчае анафему савецкай уладзе. «Адумайцеся, вар’яты, спыніце вашы крывавыя расправы», — піша ён.

У далейшым хатні арышт, а потым зняволенне ў лубянскай турме прымусілі патрыярха дэклараваць лаяльнасць бальшавікам.

У 1921 годзе ўрад БНР накіраваў патрыярху Ціхану ліст з аповедам пра гісторыю беларускага народа і абгрунтаваннем яго права на дзяржаўнасць. У зваротным лісце ўладыка дапусціў магчымасць праводзіць службы на беларускай мове, заклікаў блаславенне Божае на народ Беларусі і лідэраў БНР.

Памёр у 1925 годзе, афіцыйна — ад сардэчнай недастатковасці. Паводле адной з версій, быў атручаны.

Кананізаваны РПЦ у 1989 годзе.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава