У Ватыкане абмеркавалі становішча Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі сустрэлiся з кардыналам П’етра Паралінам, дзяржаўным сакратаром Ватыкана.
Каталіцкія іерархі наведалі Рым, каб узяць удзел у біскупскім пасвячэнні былога сакратара апостальскай нунцыятуры ў Беларусі Філіпа Чампанэлі.
«Мы абмеркавалі актуальнае становішча Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, засяродзіўшы ўвагу на пытаннях супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўладамі і міжканфесійнага дыялогу»,
— паведаміў беларускi арцыбіскуп.
Падчас
з рэлігійнымі лідэрамі ў Мінску Лукашэнка выказаў надзею на сустрэчу з Папай Францiшкам у будучынi i папрасіў перадаць яму самыя добрыя пажаданні.
Зрабiць гэта беларускай дэлегацыі пакуль што не ўдалося. Запланаваная сустрэча са Святым Айцом была адкладзена з-за шпіталізацыі Пантыфіка.
Фота: Радыё Ватыкан