Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Семінарыя ў Пінску: тлумачым прычыну закрыцця

Семінарыя ў Пінску: тлумачым прычыну закрыцця

Семінарыя ў Пінску: тлумачым прычыну закрыцця

Некалькі месяцаў таму беларускія СМІ абляцела навіна, што Міждыязэціяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску ліквідаваная. Палітык Віталь Рымашэўскі нават абвінаваціў у гэтым беларускі рэжым. Насамрэч навучальная ўстанова была ліквідавана ў чэрвені гэтага года па рашэнні біскупскай камісіі ў складзе мітрапаліта Юзафа (Станеўскага) і біскупаў Пінскага Антонія Дзям’янкі і Віцебскага Алега Буткевіча. На падставе гэтага рашэння Ўпаўнаважаны па справах рэлігіі, як рэгіструючы орган, ліквідаваў семінарыю. Справа тут не ў палітыцы.

Да 2018 г. у Беларусі існавалі дзве каталіцкія духоўныя семінарыі — у Пінску і Гродне. Пінская была міждыяцэзіяльнай — у ёй вучыліся кандыдаты з усёй Беларусі. Гродзенская семінарыя, у сваю чаргу, рыхтавала кадры для сваёй дыяцэзіі.

У 2018 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, у сувязі са змяншэннем колькасці кандыдатаў на святароў, прыняла рашэнне зрабіць Гродзенскую семінарыю міждыяцэзіяльнай. Фактычна біскупы пагадзіліся аб’яднасць дзве семінарыі і вучыць кандыдатыў са сваіх дыяцэзій у адным месцы. Ужо тады штогадовая колькасць кандыдатаў на святароў з усёй Беларусі вагалася каля 10-ці чалавек.

Разам з гэтым, паводле канананічнага права кожны біскуп мае права мець духоўную семінарыю ў сваёй дыяцэзіі. Таму біскуп Пінскі, не пагаджаючыся з рашэннем ККББ, скарыстаўся гэтым правам і не закрыў семінарыю з разлікам, што ў ёй будуць вучыцца кандыдаты з Пінскай дыяцэзіі. Аднак кандыдатаў не было.

З 2018 г. Пінская семінарыя фактычна пуставала. Сярод парафій дыяцэзіі збіраліся стандартныя абавязковыя зборы на яе ўтрыманне, аднак усім было вядома, што сродкі былі неабходныя ў першую чаргу на будынак, а не ўстанову. Відавочна, што перарэгістрацыя рэлігійных аб’яднанняў падштурхнула Пінскую дыяцэзію да вырашэння юрыдычнага статусу сваёй семінарыі.

Варта дадаць, што семінарыю ў Пінску ў 2001 г. адкрываў кардынал Свёнтэк. Гэта быў акт аднаўлення гістарычнай справядлівасці — Пінская семінарыя існавала ў 1925-1939 гг. Першы беларускі кардынал скончыў менавіта яе літаральна перад закрыццём савецкімі ўладамі ў красавіку 1939 г.

На жаль, у 21-м стагоддзі Пінскую семінарыю давялося закрываць самім біскупам.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава