Царква і палітычны крызіс у Беларусі

СЕМ не будзе ўдзельнічаць у кірмашах у Італіі — гэтага дамаглася мясцовая дыяспара беларусаў

СЕМ не будзе ўдзельнічаць у кірмашах у Італіі — гэтага дамаглася мясцовая дыяспара беларусаў

СЕМ не будзе ўдзельнічаць у кірмашах у Італіі — гэтага дамаглася мясцовая дыяспара беларусаў

Пра станоўчы вынік блакавання гандлю мінскага Z-манастыра распавядае Народная Амбасада Беларусі ў Італіі.

Яна адзначае, што правяла сустрэчу з Габрыэле Альберці, кіраўнічым дырэктарам GeFi Sviluppo Fiere Spa, арганізатарам выставы “Artigiano in fiera”.

У час размовы суразмоўцы абмеркавалі ўдзел Свята-Елізавецінскага манастыра з Беларусі ў выставе прадуктаў і вырабаў у Італіі. Мы адзначылі, што манастыр вядомы сваімі сувязямі з рэжымам і ўдзелам у падтрымцы расейскіх войскаў. Разам з тым удзельнікі сустрэчы абмеркавалі неабходнасць праверкі дзейнасці такіх арганізацый і грунтоўнага аналізу іх удзелу ў міжнародных мерапрыемствах. Спадар Альберці падкрэсліў, што больш манастыр не будзе ўдзельнічаць у кірмашах.

На нашым сайце, прысвечаным СЕМ, ёсць артыкул на італьянскай мове пра скандальную дзейнасць манастыра.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава