Затрыманы Кс. Павел Ярашэвіч
Святар знаходзіўся ў ізалятары з пятніцы, 16-га жніўня. Ксёндз Ярашэвіч з’яўляецца Пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Пінская дыяцэзія).
Клірыка судзілі за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія медыя (арт. 19.11 КаАП). Суд адбыўся ў панядзелак 20 жніўня. Па выніку суда яму далі штраф у 1200 рублёў і канфіскавалі тэлефон. Потым быў вызвалены.