26 сакавіка 2024 г. у Мінску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы гісторык царквы Ілля Вішнеўскі
Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла і аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Цягам больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца вядомым у Беларусі даследчыкам гісторыі канфесійных устаноў, аўтар шматлікіх публікацый аб дзейнасці абнаўленчай царквы ў БССР.
Апошнім часам быў адным з арганізатараў (разам з Мінскай духоўнай акадэміяй і інш.) і мадэратарам працы круглых сталоў па гісторыі рэлігійных супольнасцяў БССР у 1920—1930-я гг. (у т.л. па праблемах узаемадносін праваслаўнай царквы з савецкай дзяржавай і рэпрэсій сярод духавенства) на базе архіўных, адукацыйных і царкоўных устаноў.
На дадзены момант арыштаваны знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Прычыны затрымання і прад’яўленыя абвінавачванні невядомыя.
Фота: Архивы Беларуси
@christianvision