Верасень 2026
Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў, які ў 2020 годзе патрабаваў ад уладаў вызваліць затрыманых
26 жніўня на Святой Зямлі пасля цяжкай анкалагічнай хваробы памёр святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Ігар Кандрацьеў. Пра яго смерць 1 верасня паведамілі «Грэка-католікі Беларусі». Апошнія гады святар жыў на Святой Зямлі і змагаўся з хваробай. Яму было 67 гадоў. Ігар Кандрацьеў нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў Сібіры ў сям’і рэпрэсаваных. Атрымаў мастацкую і архітэктурную адукацыю, займаўся рэстаўрацыяй […]