Юры Бараўнёў

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 содняў
Учора мы паведамілі пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — тое адбылося пазаўчора, 7 кастрычніка. Цяпер вядомы вынік суда. Каталіцкаму святару далі 10 содняў па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нагадаем, Віцебская вобласць з’яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. […]

Ізноў Віцебшчына: Затрыманы ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны
Стала вядома пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — яно адбылося ўчора. Ксяндза пераследуюць за нібыта захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП РБ). Мае адбыцца суд. Віцебская вобласць з’яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай […]