Вячаслаў Барок

Біскуп Алег Буткевіч: Касцёл заўсёды бароніць годнасць чалавека і яго жыццё
Напярэдадні свята Божага нараджэння біскуп Віцебскай дыяцэзіі з удзячнасцю згадвае сямейную традыцыю адзначэння гэтай падзеі. Упрыгожаная ялінка, сямейная вігілійная вячэра і магчымасць наведаць літургію ў касцёле, нягледзячы на верагодныя праблемы ў школе ці на працы, як тое бывала за савецкім часам, – гэтыя ўспаміны заўсёды саграваюць сэрца. І таму цяпер, калі многія наракаюць на цяжкія […]

Ксёндз Вячаслаў Барок пра жыццё ў мястэчку Расоны і глабальныя праблемы Каталіцкага касцёлу ў Беларусі
Ксёндз з Віцебшчыны Вячаслаў Барок даў інтэрв’ю Святлане Калінкінай у перадачы тэлеканала Белсат. Асноўнае пытанне, вакол якога праходзіла размова, – ці здолеў Лукашэнка перамагчы у канфлікце з касцёлам?

Рэцэпт ад дэпрэсіі! Ліст да зняволеных, як ліст да святога Мікалая
Апошняе відэа, “Без дэпрэсіі ў чаканні Збаўцы і пераменаў” https://youtu.be/CbH3RbXThIE,👍 якое вышла у чацвёртую нядзелю Адвэнту, было прысвечана пошукам адказу на пытанне, ці існуе які лек ад дэпрэсіі і расчараванняў, якія могуць сустракацца на шляху змагання за годнае жыццё і ў чаканні прыходу “святла вялікага” ( Іс 9, 1). Так кажа прарок Ісая пра чаканне […]

Вячаслаў Барок. Без дэпрэсіі ў чаканні Збаўцы і пераменаў
Чаканне становіцца невыносным, калі не ведаеш колькі часу трэба чакаць. Невызначанасць часовымі межамі надакучвае. У жыццёвым змаганні найбольш аслабляе невядомасць перад колькасцю варожых сілаў. Такая сітуацыя стамляе. Асабіста мне, калі я адбываў незаконнае пакаранне ў выглядзе дзесяцісутачнага арышту, найбольш дакучала невядомасць таго, ці мяне выпусцяць пасля 10 сутак ці не. Бо, як вядома, Следчы Камітэт […]

«Сцэна, як мяне прымалі ў СІЗА — вартая блокбастэра». TUT.BY у гасцях у ксяндза Вячаслава (Барка)
Ксендз Вячеслав Борок приехал в Россоны на севере Беларуси 20 лет назад. Верующие уже и не чаяли, что в этом глухом местечке когда-нибудь появится свой ксендз. Первым делом он построил костел с необычными фресками. Одна из них изображает, как… сотрудники НКВД арестовывают ксендза. Недавно Борок отсидел 10 суток в витебском СИЗО — за то, что разместил в соцсети плакат Владимира Цеслера «Стоп лукашизм»: милиция, а затем и суд усмотрели […]

Ксёндз на нарах: Вячаслаў Барок пра суткі арышту
3 снежня каталіцкага святара з Расонаў Вячаслава Барка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд палічыў “дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі” размешчаную ім у фэйсбуку працу мастака Уладзіміра Цэслера “Стоп лукашызм!”, на якой сапраўды прысутнічае выява нацысцкай свастыкі. Вось толькі сам аўтар сцвярджае, што яго карціна мае “антыфашысцкую і антытаталітарную скіраванасць”. Што ніяк не паўплывала на разуменне […]

Ксёндз Вячаслаў Барок: «Сукамэрнікі-рэцыдывісты былі б ня горшымі міністрамі за цяперашніх»
Каталіцкі сьвятар з Расонаў на Віцебшчыне расказаў у інтэрвію “Свабодзе” пра тое, як адбываў 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў віцебскім ізалятары. Ксяндза Барка асудзілі за малюнак “Стоп лукашызм” у Фэйсбуку, аўтарства мастака Ўладзімера Цэсьлера. Суд палічыў гэта “прапагандай нацызму”.

Ксёндз Барок, які адсядзеў 10 сутак: Уражвала, калі мяне прымалі з аўтаматамі і аўчаркамі
Каталіцкі святар з Расонаў Вячаслаў Барок адбыў 10-суткавы арышт у віцебскім ІЧУ. Ксяндза асудзілі за тое, што паказаў на ютубе выяву дызайнера Уладзіміра Цэслера, дзе былі аб’яднаныя свастыка і беларуская дзяржаўная сімволіка. У гэтым суддзя ўбачыла прапаганду фашызму. «НН» распытала айца Вячаслава пра ягоныя ўражанні і адчуванні. «Да зняволення я быў падрыхтаваны значна раней за […]

Каталіцкі святар Вячаслаў Барок выйшаў на волю з віцебскага СІЗА
У Віцебску пасля 10 сутак арышту, прысуджаных за размяшчэнне ў сацсетках выявы плакату Уладзіміра Цэслера «Стоп Лукашызм», выйшаў на волю ксёндз Вячаслаў Барок – пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах. Яго вызвалілі ўвечары 13 снежня. На волі айца Вячаслава сустракалі некалькі дзясяткаў людзей, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. «Вельмі цешыць салідарнасць! Я атрымаў амаль 4 […]