Сяргей Сурыновіч

Рэдагавала беларускую газету і падтрымлівала пратэст. У Санкт-Пецярбургу памерла актыўная верніца з Беларусі
Не стала нарадзінкі Беларусі Тарэсы Шырмы, якая актыўна ўдзельнічала ў жыцці каталіцкай і беларускай суполак Санкт-Пецярбургу. Тарэса Шырма нарадзілася 14 верасня 1967 года ў вёсцы Рапейкі на Гарадзеншчыне ў каталіцкай сям’і. Ейным рэлігійным выхаваннем займаліся блізкія сваякі. Хоць рэлігійнае жыццё ў савецкі час не віталася, яна з бацькамі намагалася штонядзелю наведваць найбліжэйшы дзейны касцёл у Лідзе […]