Пётр Карнялюк

Гімн «Магутны Божа» гучаў пад скляпеннямі францішканскага кляштара ў Маскве
Урачыстай святой Імшой на роднай мове ў свята Божай Міласэрнасці беларусы-католікі Масквы адзначылі заканчэнне актавы Пасхі. Гэтае свята ў Другую Велікодную нядзелю было ўсталявана Папам святым Янам Паўлам II у 2000 годзе. Цэлебраваў Эўхарыстыю айцец Пётр Карнялюк OFMConv у маскоўскім кляштары айцоў францішканаў. У прамоўленай гаміліі святар нагадаў, што праз святую Фаўстыну Кавальскую Хрыстус перадаў чалавецтву сваё […]