Міхаіл Русак

Міліцыя ня стала перасьледаваць пэнсіянэра МУС за бел-чырвона-белы плот
Аддзел унутраных справаў Гомельскага райвыканкаму прыняў рашэньне спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэньні ў дачыненьні пэнсіянэра МУС Міхаіла Русака. Праверка праводзілася на даручэньне пракуратуры з нагоды таго, што ў пэнсіянэра плот — бел-чырвона-белы. Ад верасьня на ўласным падворку Міхаіла Русака быў разьмешчаны бел-чырвона-белы сьцяг. Яго скралі невядомыя. Пэнсіянэр купіў і паставіў новыя сьцягі, іх прыехалі здымаць каля дваццаці […]