Карытас

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску
У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі […]

Следчы камітэт правёў круглы стол на тэму міжканфесійнай згоды
26 лютага ў Мінску прайшоў круглы стол «Міжканфесійная згода як важнейшы фактар умацавання грамадскага спакою і стабільнасці», прысвечаны Году народнага адзінства. Форум праводзіўся па ініцыятыве Следчага камітэту і Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, у працы круглага стала ўзялі ўдзел прадстаўнікі рэлігій і канфесій, дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных установаў, грамадскіх аб’яднанняў, члены […]