Бела-чырвона-белы сцяг

Біскуп Юрый Касабуцкі пра хрысціянскае значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі
У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня ў гаміліі, прамоўленай падчас святой Імшы ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на хрысціянскае паходжанне беларускай нацыянальнай сімволікі. Гаворачы пра маральнае вымярэнне глыбокага грамадска-палітычнага і гуманітарнага крызісу, які перажывае сёння Беларусь, іерарх звярнуў увагу на тое, што за гэтым стаіць адвечная […]