БАПЦ

Юрась Зянковіч пра свабоду рэлігіі ў зняволенні
«Хрысціянская візія» працягвае сачыць за забеспячэннем права на свабоду рэлігіі палітычных зняволеных, дакументуючы парушэнні ў маніторынгу Даведаўшыся з інтэрвію былога палітзняволенага Юрася Зянковіча, што ён веруючы чалавек, мы распыталі яго пра турэмны досвед, звязаны з магчымасцю практыкаваць сваю веру. Беларуска-амерыканскі юрыст самавызначае сваю канфесійную прыналежнасць як верніка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Раней падобныя пытанні мы […]

Бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму работы Гэніка Лойкі ўсталююць у саборы БАПЦ ў Нью-Ёрку
Помнікі нацыянальным героям мяркуецца ўсталяваць каля будынку Катэдральнага сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку. Апошнім часам многія карыстальнікі сацсетак выказвалі хваляваньне з прычыны зьнікненьня з грамадзкай прасторы скульптара Гэніка Лойкі (аўтара, сярод іншага, помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве). Скульптар быў асуджаны на 20 сутак, адбываў пакараньне на Акрэсьціна і, паводле сьведак, быў зьбіты наглядчыкамі за тое, […]

Што будзе з Лукашэнкам пасьля накладзенай на яго анатэмы
Напрыканцы лістапада кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта падчас набажэнства абвясьціў аб адлучэньні Аляксандра Лукашэнкі ад царквы і наклаў на яго анатэму. Доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая ў інтэрвію Свабодзе расказвае, што гэта азначае. Сьцісла У царкоўным сэнсе анатэма — гэта адлучэньне ад царквы. У народзе анатэма асацыюецца з праклёнам, бо поўнае […]

Першагерарх БАПЦ адлучыў Лукашэнку ад Царквы і наклаў на яго анатэму
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін сёньня падчас набажэнства ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта наклаў на Аляксандра Лукашэнку анатэму і адлучыў яго ад Царквы. Падчас набажэнства ў саборы ў прысутнасьці вернікаў архіяпіскап Сьвятаслаў Логін зачытаў «Архіпастырскае пасланьне аб абвяшчэньні анатэмы былому прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку — дыктатару, забойцы й мучыцелю народу пабожнага […]

Леанід Акаловіч: Хай Бог дасць перамогу над супастатамі і ворагамі нашымі
Месцы масавага пахавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій у Менску і ваколіцах сталіцы наведалі актывісты Руху салідарнасці “Разам”. Распавядае айцец Леанід Акаловіч – святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: – Дзень 29 кастрычніка – жалобны дзень у нашай гісторыі Бацькаўшчыны. І не толькі Бацькаўшчыны самой, але і Царквы, бо ў гэтыя дні не толькі больш за сто пісьменнікаў […]