Антэ Ёзіч
Апостальскі нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
21 кастрычніка Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам з нагоды ўручэння прадстаўніком Папы Францішка копіі даверчых грамат. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ […]
Апостальскі нунцый у Беларусі прыняў біскупскае пасвячэнне. Яго павіншаваў арцыбіскуп Кандрусевіч
16 верасня Антэ Ёзіч, тытулярны біскуп Цысы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусь, прыняў біскупскае пасвячэнне ў нядаўна пабудаваным касцёле Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя). Сакрамэнт пасвячэння ў ступені епіскапату Антэ Ёзічу ўдзяліў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Галоўным супасвячаючым быў арцыбіскуп Марын Барышыч, пастыр Спліт-Макарскай архідыяцэзіі, з якой паходзіць […]
Апостальскі нунцый звярнуўся да духавенства і вернікаў Беларусі
Арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла ў Беларусі, які, як адзначыў, “цяпер перажывае складаныя часы”. Гэта адбылося падчас яго біскупскага пасвячэння. Апостальскі нунцый у Беларусі паабяцаў сваё “малітоўнае супрацоўніцтва” для вырашэння ўсіх праблем краіны “з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля”. “Малюся да Дзевы Марыі, каб заўсёды […]