Алена Шабуня

Журналістку Алену Шабуню аштрафавалі на 945 рублёў за сюжэт пра святара для «Белсату»
17 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да журналісткі-фрылансеркі Алены Шабуні. Віцяблянку абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (ч.2 арт.22.9 КаАП). Суддзя Вераніка Барысава прызнала Шабуню вінаватай і аштрафавала на 35 базавых велічынь. Перад пачаткам судовага паседжання суддзя Вераніка Барысава запатрабавала, каб «у сувязі са складанай эпідэміялагічнай […]

Адміністрацыйны пратакол за відэасюжэт пра выгнанне з Беларусі каталіцкага ксяндза-паляка
Віцебская Вясна паведамляе, што 8 лістапада была затрымана віцебская незалежная журналістка Алена Шабуня разам з віцебскай актывісткай Таццянай Севярынец. Але пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі міліцыянты складаць не сталі. Намеснік начальніка Чыгуначнага РАУС Дзмітрый Курыленка правёў з віцяблянкамі прафілактычную размову. Таксама ў абедзвюх жанчын узялі адбіткі пальцаў. Але пасля гэтага ў аддзяленне прыехаў участковы […]