Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Святар Андрэй Яварэц: Успомнім Курапацкі Крыжалом

Святар Андрэй Яварэц: Успомнім Курапацкі Крыжалом

Святар Андрэй Яварэц: Успомнім Курапацкі Крыжалом

Праваслаўны святар Андрэй Яварэц віншуе з Вялікаднем усіх, хто святкуе сёння, і нагадвае, як два гады таму, 4 красавіка 2019 года, улады знішчылі крыжы вакол Курапатаў. Гэтая падзея стала паваротнай у грамадскай пазіцыі беларускіх цэркваў — яны салідарна выказаліся супраць гэтага ўчынку.

“Усіх, хто святкуе Вялікдзень — віншую, і зычу паўнаты духоўнай радасці аб Уваскрослым Хрысце! Няхай Яго паўстанне з мёртвых натхняе кожнага ўставаць з-пад завалаў сваіх паразаў, няўдач і хвароб! Няхай добрыя людзі будуць побач з вамі ў гэтыя светлыя дні!

Ну а мы пакуль працягнем наш шлях праз Крыж да весткі аб паўстанні Збавіцеля, Якога больш не зможа трымаць у сабе труна.

І канешне ж, на гэтым тыдні зноў успомнім ганебны і блюзнерскі Курапацкі Крыжалом. Успомнім, як з месца болю і  пакут знеслі крыжы, каб праз пэўны час мы ўсе жахнуліся новым болю і пакутам людзей, на спінах якіх мы пабачылі крыжы ад дубінак… Нажаль, але праз гады і пакаленні працягваецца укрыжаванне Беларусі…

Божа, дай жа ёй і надзею жыцця…”

Facebook святара Андрэя Яварца

Фота: Радыё Свабода


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава