Rerum Novarum каментуе заклік Юзафа Станеўскага да паскарэньня амністыі для зьняволеных

“І адначасова абяцаю ахінуць сваёю малітваю просьбу Святога Пасаду аб паскарэнні працэсу амністыі для зняволеных”
Сёння на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі заступіў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Асаблівую ўвагу ў ягонай гаміліі прыцягнула фраза пра неабходнасць амністыі вязняў. Разбярэм яе плюсы і мінусы.
🔹З плюсаў відавочна тое, што кіраўнік сталічнай мітраполіі звярнуў увагу на неабходнасць вызвалення вязняў. Тым больш, як піша Catholic.by, у сваёй “праграмнай гаміліі”.
🔹Таксама ў звароце згадваецца просьба Святога Пасаду аб вызваленні зняволеных, то бок Ватыкан не пакінуў збоку беларускае пытанне і застаецца ўцягнутым у яго, хаця б у гуманітарна-палітычных пытаннях.
🔹Адпаведны артыкул з адпаведнай назвай апублікаваны на сайце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі галоўнай навіной. А значыць, прынамсі пакуль інфармацыйная палітыка Касцёлу ў грамадска-палітычным пытанні застаецца ранейшай.
З мінусаў, хай і не вельмі відавочных:
🔹Сам працэс амністыі прадугледжвае ўсе ж тое, што зняволеныя з’яўляюцца злачынцамі, а не адвольнымі затрыманымі. Таму тут лепш бы пасавала слова “вызваленне”, а не “амністыя”.
🔹Таксама не згадваецца, якая канкрэтна катэгорыя зняволеных мае быць вызваленая. Вядома, і так зразумела, што гаворка ідзе пра палітвязняў. Але ўсё ж дадатковая канкрэтыка не зашкодзіла б.
Хаця магчыма, што я прыдзіраюся. Бо Касцёл застаецца адной з нешматлікіх аарганізацыяў і інстытутаў унутры Беларусі, што дагэтуль, нягледзячы на ўвесь ціск, у тым ліку супраць каталіцкіх святароў, працягвае публічна артыкуляваць неабходнасць вырашэння палітычнага крызісу ў краіне “не да законаў”. А гэта ў сённяшняй сітуацыі ўжо дарагога вартае.