Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Пачалося: святары прымаюць удзел у прэзідэнцкіх выбарах

Пачалося: святары прымаюць удзел у прэзідэнцкіх выбарах

Пачалося: святары прымаюць удзел у прэзідэнцкіх выбарах

З 21 па 25 студзеня у Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта.

У трэці раз Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ не будзе назіраць за выбарчым працэсам у Беларусі праз адсутнасць своечасовага запрашэння. Рэжым Лукашэнкі працягвае ізаляваць краіну ад міжнароднай супольнасьці, выключаючы магчымасьць незалежнага маніторынгу.

Пры адсутнасці празрыстасці і аб’ектыўнай ацэнцы публічны ўдзел духавенства ў галасаванні становіцца кепскім прыклад для паствы. Святары, якія прыходзяць на выбарчыя ўчасткі, становяцца адным з інструментаў ідэалагічнага «выхавання» грамадскасці і легітымізацыі выбараў, якія не выклікаюць даверу.

У дадзены момант вядома пра першых праваслаўнага і каталіцкага святароў, якія вырашылі падысці да выбараў прэзідэнта асабліва адказна.

У Сіманавічах у Лельчыцкім раёне на выбарчы участак першым прыйшоў протаіерэй Іаан Палын разам з сям’ёй. Праваслаўны святар падкрэсліў, што ўдзел у выбарах — гэта спосаб перадаць сваім дзецям важныя ўрокі аб грамадзянскай адказнасці і дэмакратычных працэсах.

«Мы хочам, каб нашы дзеці раслі ў грамадстве, дзе кожны мае права голасу і можа ўплываць на будучыню сваёй краіны»,

— дадала яго жонка.

У Смаргоні на выбарчы ўчастак прыйшоў ксёндз Артур Ляшнеўскі, пробашч мясцовай парафіі Святога Міхала Арханёла.

«Я галасаваў датэрмінова, таму што я — святар. Паколькі ў Смаргоні, 26 студзеня, у нас у касцёле 6 нядзельных службаў — у мяне не будзе часу прыйсці на ўчастак для галасавання. Таму я вырашыў падысці да выбараў Прэзідэнта адказна і аддаць свой голас за кандыдата загадзя, каб у нядзелю быць са сваімі парафіянамі»,

— растлумачыў сваё рашэнне каталіцкі святар.

Хрысціянская Візія заахвочвае прадстаўнікоў духавенства, якіх змушаюць прыйсці на выбарчыя ўчасткі, не даваць каментарыі, не рабіць фота і прыходзіць у свецкім адзенні, каб пазбегнуць медыйнасці.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава