Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Не блытайце людзкое подлае вычварэнства з учынкамі міласэрнасці. Пра наведванне вязняў…

Не блытайце людзкое подлае вычварэнства з учынкамі міласэрнасці. Пра наведванне вязняў…

Не блытайце людзкое подлае вычварэнства з учынкамі міласэрнасці. Пра наведванне вязняў…

Каталіцкі святар Вячаслоў Барок звярнуўся да вернікаў у сваёй відэа-пропаведзі і рассказаў пра сапраўдную міласэрнасць.

Тэкст зварота:

Быў у вязніцы і Вы наведалі мяне. Наведаць вязня — гэта адзін з сямі ўчынкаў хрысціянаў адносна цела бліжняга. Так навучае Катэхізіс Касцёла Каталіцкага (ККК 2447), гаворачы пра ўчынкі міласэрнасці.

Той, хто будучы сам на волі, наведвае таго, хто ў няволі, дэманструе сваё высакародзтва. Аднак, уся шляхетнасьць людзкіх паводзінаў імкліва трансфарміруецца ў прымітыўную подласць і свінства тады, калі замест таго, каб выпусціць на волю зняволеных, ты ўсяго толькі наведваеш іх у вязніцы. Гэта наогул вычварэнства, калі дзеля таго, каб наведаць вязня, ты спачатку чалавека зневаляеш. І ў такой сітуацыі сапраўды няма месца наогул магчымасці гаварыць пра нейкі, нават ускосныя, хрысціянскі характар людзкіх паводзінаў.

Згодна з логікай Евангелля (Мц 25, 31-46), існуе сем спосабаў праяўлення міласэрнасці. Хрыстос пералічваючы іх, між іншым, кажа “быў спадарожным і вы прынялі Мяне» (Мц 25, 35б). Аднак сапраўды, тут няма мовы аб тым, каб прыняць падарожнага або бяздомнага: трэба спачатку чалавека пазбавіць яго дома ды змусіць быць валацугай. Калі хтосьці падумаў, што спачатку можна чалавека зрабіць выгнаннікам, не ўпусціць яго на Радзіму, тым самым пазбавіць дома, а пасля яго прыняць і гэта будзе хрысціянскі ўчынак , то ён вельмі моцна памыляецца. Гэта ж ізноў вычварэнства. Гэта не толькі перакручваньне Евангелля, але і ўсіх агульнапрынятых чалавекам маральных нормаў жыцця.

Учынкі міласэрнасці – гэта наша адзенне, у якім мы патрапім на вяселле караля, якое ладзіцца ім для свайго сыны. Аб гэтым кажа Хрыстос у прытчы з Евангелля паводле св. Мацвея (Мц 22, 1-10). На гэта вяселле запрошаныя ўсе: і кепскія, і добрыя (Мц 22, 9), аднак, той, хто не задбае загаддзя пра сваё адзенне, будзе выкінуты вон з яго. Аб гэтым кажа працяг прытчы (Мц 22, 13)

Чалавек не можа сабе рабіць ілюзій, што будзе здольны кагосьці перахітрыць. Наша славутае “ну вы жэ всё панімаеце» не спрацуе. Лепш не губляць сваю годнасць, жывучы сярод людзей, ды па жыцці ісці нібыта маршыруеш з гордасьцю, што ты чалавек, які руйнуеш муры, збудаваныя з хлусні і чалавечай подласці. Тады ніхто цябе не пасуне з твайго месца ў жыцці гэтым, і Бог не выкіне са свайго Валадарства.

Так вось, той хто кіруецца прынцыпам “ну вы жэ всё панімаеце” , будзьце пільнымі. Каб не пачуць у адзін цудоўны момант у свой адрас словы: “Звяжыце яму ногі і рукі і пакіньце яго але, у цемру. Там будзе плач і скрыгатаньне зубоў» (Мц 22, 13), памятайце “шмат пакліканых, але мала выбраных» (Мц 22, 14). Выпускайце усіх вязняў, якія невінаватыя, якіх вы зняволілі-можа гэта вам і дапаможа. У гэтым жыцці трэба прымаць меры, поўмеры не дапамогуць.

Крыніца: youtube.com


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава