Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Наталля Васілевіч: “Народ, дзяржава і царква нясуць адказнасць перед Богам за вынікі і плён сваёй працы”

Наталля Васілевіч: “Народ, дзяржава і царква нясуць адказнасць перед Богам за вынікі і плён сваёй працы”

Наталля Васілевіч: “Народ, дзяржава і царква нясуць адказнасць перед Богам за вынікі і плён сваёй працы”
Аўтар
Наталля Васілевіч

НаталляВасілевіч

Тэолагіня, паліталагіня, юрыстка, мадэратарка «Хрысціянскай візіі».

19 верасня 2020 года ў Свята-Успенскім соборы горада Кёльна адбылася экуменічная малітва за мір, свабоду і справядлівасць у Беларусі. Адну з чатырох пропаведзяў прамовіла багаслоў Наталля Васілевіч (Праваслаўная царква, Бонн) на Дабравесце паводле Мацвея, глава 21, вершы 33−43.

Выслухайце другую прыновесьць: быў нейкі гаспадар дому, каторы насадзіў вінаграднік, агарадзіў яго агарожаю, выкапаў у ім сажалку, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адыйшоў. Калі-ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў — узяць свае плады. Вінаградары, схапіўшы слуг яго, аднаго зьбілі, другога забілі, а іншага пабілі каменьмі. Зноў паслаў ён другіх слуг, больш чым раней; і з імі зрабілі таксама. Уканцы паслаў ён да іх свайго сына, кажучы: пасаромяцца сына майго. Але вінаградары, угледзіўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта наступнік; пойдзем, заб’ем яго і заўладаем спадчынаю ягонай. I, схапіўшы яго, вывелі вон з вінаградніку і забілі. Калі-ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі? Кажуць Яму: злыдняў гэтых аддасьць ліхой сьмерці, а вінаграднік дасьць другім вінаградарам, каторыя будуць аддаваць яму плады ў свой час. Ісус кажа ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні: камень, які адкінулі будаўнічыя, той самы стаўся галавою вугла; гэта сталася ад Госпада, і ў вачох нашых дзіва (Псал. 117, 22-23). Дзеля гэтага кажу вам, што адымецца ў вас Царства Божае і дадзена будзе народу, які творыць плады яго.

Ці ёсць сярод прысутных тыя, каму б был невядома фраза з 13 раздзелу паслання апостала Паўла да Рымлянаў, “Усякая душа няхай будзе пакорна вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; істнуючыя-ж улады ад Бога пастаўлены.” ‘Хіба што не. Нават за апошнія месяцы гэтыя словы нярэдка гучалі у беларускім кантэксце, нібыта дыктатура таксама ад Бога і па-божаму — трэба падпарадкоўвацца той уладзе, якая ёсць, ва ўсім. Гэтыя словы звычайна ўжываюць дзеля дэ-легітымацыі любога палітычнага пратэсту. Прыповесць пра вінагарадараў, якую прыводзіць Хрыстос, акурат апавядае пра сітуацыю, калі лідары — ці гэта лідары народу, лідары дзяржавы ці нават лідары царквы — палічылі, што народ, дзяржава і царква, то бок вінаграднік, дадзеныя ім не дзеля таго, каб прыносіць плод Царства Божага — мір, свабоду, справядлівасць, каб ахоўваць годнасць чалавечай асобы, створанай на вобраз Божы, і яны нясуць адказнасць за вынікі і плён сваёй працы. Яны імкнуліся захапіць вінаграднік у сваю ўласнасць, а тых, хто прыходзіў за пладамі — у лепшым выпадку ігнаравалі, а ў горшым — збівалі, выводзілі вон, пабівалі камянямі, забівалі. Яны незаконным спосабам, праз падман і гвалт, сваімі пальцамі і зубамі спрабавалі захапаць у сваю ўласнасць тое, што належыла сапраўднаму гаспадару. Пазнаць жа добрага вінаградара лёгка — гэта тыя, хто на пасадзе лідара служаць, а не імкнуцца, каб ім служылі; тыя, чыя ўлада грунтуецца на законе, праве і даверы, а не бязладдзі, фальсіфікацыях і гвалце; гэта тыя, хто прыносіць добры плод Царства Божага. І гэтая прага да праўды і справядлівасці, да свабоды і да міру — у вачох нашых дзіва. Гэта той камень, які нельга адкінуць, а належыць пакласці ў галаве вугла.

Фота © Axana van der Ra, Кёльн, 19 верасня, Свята-Успенскі сабор


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава