Хрэсны ход з нагоды Гадзенаўскага з’яўлення Крыжа: міфатворчасць «рускага міру»
4 кастрычніка ў Беларусь прыбудзе “місіянерскі хрэсны ход”, прысвечаны 600-годдзю з’явы Крыжа каля вёсцы Гадзенава. Нажаль, практыка хросных ходаў магла і можа быць залучана не толькі з царкоўнымі святамі, але і палітычнымі падзеямі, якія ствараюць сацыяльна-палітычны міф.
Зварот патрыярха маскоўскага Кірыла (Гундзяева) агучвае фундамент наратыву, які склаўся вакол тыповай гісторыі аб цудатворным з’яўленні Крыжу Боскага. Сутнасць яго наступная: Крыж з’яўецца сымбалем пераемнасці паміж Візантыйскай Імперыяй і Маскоўскай Дзяржавай. Трэба нагадаць: з’яўленне Крыжа адбылося за 16 год да Ферара-Фларэнтыйскага сабору – «маральнага падзення грэкаў», і за 30 год да падзення Кансцанцінопаля, якое традыцыйна інтэрпрэтуецца як «пакаранне грэкаў за здраду веры айцоў». Такім чынам, усплывае вялікае пытанне наколькі справядліва тэза маскоўскага патрыярху.
На афіцыйным партале Маскоўскай Патрыярхіі можна знайсці больш інфармацыі наконт міфалагемы сымбаля духоўнай незалежнасці Рускай Царквы праз з’яву Крыжа.
Першакрыніца гэтага наратыву – Віктар Трастнікоў (1928—2017), вядомы нам як рускі багаслоў і матэматык. У межах свайго інтэрв’ю ў 2013-м годзе, ён назваў з’яву Гадзенаўскага Крыжу «Поворотным моментом, который разделяет историю Руси на до и после». У інтэрв’ю былі агучаны галоўныя тэзы аб «передачи эстафеты» і паступовым станаўленні «Третьим Римом». Міфабілдынг Трастнікова базуецца толькі на двух слупах: старым наратыве адносна падзеяў XV ст. і «определённой алгебра чисел», у межах якой з’ява Крыжу – гэта «Знак, подтверждающий благословение Божие». Сам крыж інтэрпрэтуецца як сродак, якім «освящалась сама ЗЕМЛЯ». Ідэялагема падтрымлівалася рознымі багасловамі, а таксама іг. Яўстоліяй (Афонінай) – кіраўніцай гадзенаўскага манастырскага прыстанку.
Першая ідэя палітызаціі сымбаля апісваецца ў кнізе «Житие и чудеса св. Николая Чудотворца» (1899 г.), дзе крыж з’явіўся ў той жа дзень, што і быў захоплен Кансцанцінопаль – 29 траўня. Але наколькі старым з’яўляецца паданне – невядома.
Можна казаць, што ідэалагізацыя цудатворнага з’яўлення Крыжа Боскага каля в. Гадзенава пачалася з разумення падзеяў царкоўнай гісторыі XV-ст. ў межах расійскага нацыянальна-імперскага міфаса, які сцвярджаўся праз зварот і інтэрпрэтацыю старых царкоўных паданняў.
Нягледзячы на тое, што аўтар палітычнага асэнсавання цудаз’яўлення Гадзенаўскага Крыжу, В. Трастнікоў, ўжо як 6 год не з’яўляецца жывым, аднак у межах 600 годдзя ад названай падзеі яго наратыў апынуўся наноў актуальным для расійскай дзяржавы. Фактычна, ва ўмовах «лёсавызначальнай вайны за рускі свет», якая, дэ-факта, ідзе незадавальняючымі тэмпамі для расійскага кіраўніцтва, сам крыжовы ход, асабліва ўлічваючы яго маршруты (выбудаваны ў форме крыжу), выконвае наступныя 2 функцыі:
1) «Атрыманне дабраслаўння Крыжа Боскага» наноў: сымбаль асвятлення «рускага народу» на новыя подзьвігі і перамогі, супраць заняпаўшага ў грэхах «іншага сусвету»;
2) «Пацвярджэнне дабраслаўлення на Рускіх Землях»: легітымізацыя сымбалічных межаў «русского мира», у якія ўваходзяць не толькі землі самой Расійскай Федэрацыі, але Беларусь і акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны.
Апошняе адлюстроўвае тое, як у межах сучаснай расійскай ідэалогіі ўспрымаецца тэрыторыя Беларусі, што сведчыць аб экзістэнцыйнай небяспецы для беларускай нацыі з боку ідэялагемаў расійскай прапаганды, якія з’яўляюцца новаробам сучаснасці, што спрабуюць легітымізаваць сябе шляхам зварота да сакральнага і «асветлянай мінуўшчыны». Дэканструкцыя падобных міфалагемаў з’яўляецца сёння абавязкам для ўсіх людзей, якія хочуць бачыць Царкву ў будучыні не як сродак абгрунтавання абміцыяў пэўных палітычных сілаў, не як сродак умацавання нацыянальна-імперскага міфу, але як духоўна-маральны арыентыр, які будзе накіроўваць людзей на шлях яднання ў Хрысце і міру.
Пакуль мы пісалі гэты каментар, адміністратар сайта БПЦ замяніў карцінку з мапай, дзе ў якасці крыжа сходзяцца маршруты з Мурманска ў Севастопаль і з Уладзівастока ў Менск, на ўкрыжаванне Хрыста.
@christianvision